На IV канферэнцыі “Новая Беларусь” абмяркуюць вынікі “пяці гадоў барацьбы”, рэгіянальную бяспеку

8 ліпеня, Позірк. Папярэдняя праграма IV канферэнцыі “Новая Беларусь”, якая пройдзе 9–10 жніўня ў Варшаве, апублікаваная на сайце дэмакратычнага лідара Святланы Ціханоўскай.
На першы дзень форума запланавана тры панэлі: “Грамадзянскі пульс: дзе мы апынуліся за 5 гадоў”, “Пяць гадоў барацьбы: вынікі без ілюзій”, “Рэгіянальная бяспека: Беларусь 2027”. У гэты ж дзень, як чакаецца, пройдзе Марш салідарнасці.
Другі дзень пабудаваны ў фармаце працы ў тэматычных групах з ліку ўдзельнікаў канферэнцыі, прэзентацыі адпаведных вынікаў. 10 жніўня таксама пройдзе сесія пытанняў і адказаў Ціханоўскай ды іншых прадстаўнікоў Аб’яднанага пераходнага кабінета (АПК).
На першай канферэнцыі “Новая Беларусь”, якая адбылася ў 2022 годзе ў Вільнюсе, Ціханоўская абвясціла пра стварэнне АПК, прызначыла яго прадстаўнікоў.
На другім форуме ў 2023 годзе ў Варшаве палітык зрабіла пэўныя кадравыя змены ў АПК, прадэкларавала імкненне дэмсіл дамагчыся ўступлення Беларусі ў Еўрасаюз.
Падчас трэцяй канферэнцыі летась у Вільнюсе сярод іншага была падпісаная “Платформа 2025” — сумесная стратэгія дзеянняў дэмсіл на гэты год.


- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗа два дні Літва зафіксавала больш спробаў нелегальнай міграцыі з Беларусі, чым за папярэднія тры тыдні (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 22–23 кастрычніка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа два месяцы колькасць вакансій для замежных работнікаў павялічылася ў Беларусі на 22,8% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаГенсак Кангрэса мясцовых уладаў лічыць магчымым збліжэнне беларускіх дэмсілаў і Украіны на рэгіянальным узроўні (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаЗа пяць гадоў колькасць пабудаваных кватэр зменшылася амаль на чвэрць (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства

