Праз аварыйную сітуацыю ў Мінску сутыкнуліся тралейбус і маршрутка — 68-гадовая пасажырка ў бальніцы

9 ліпеня, Позірк. 68-гадовая пасажырка маршрутнага таксі шпіталізаваная ў выніку аварыі, якая здарылася ўвечары 9 ліпеня ў цэнтры Мінска, паведамляе сталічная служба Дзяржаўтаінспекцыі.
Паводле папярэдняй інфармацыі, 24-гадовы кіроўца аўтамабіля “Міні Купер”, рухаючыся па вул. Кісялёва, “пры выездзе на кругавое скрыжаванне плошчы Перамогі не даў перавагу тралейбусу, які рухаўся па кольцы, чым стварыў аварыйную абстаноўку”.
Кіроўца грамадскага электратранспарту, каб пазбегнуць сутыкнення, “выкарыстаў экстранае тармажэнне, праз што ў выніку невыканання бяспечнай дыстанцыі з тралейбусам сутыкнулася маршрутнае таксі”.
“68-гадовая пасажырка маршрутнага таксі дастаўленая ва ўстанову аховы здароўя для абследавання. Тры іншыя пасажыры пасля агляду брыгадай хуткай медыцынскай дапамогі ад шпіталізацыі адмовіліся”, — гаворыцца ў паведамленні.
Напярэдадні МУС паведаміла, што 8–10 ліпеня ДАІ праводзіць комплекс “прафілактычных мерапрыемстваў, скіраваных на падвышэнне бяспекі перавозак пасажыраў” маршрутнымі таксі.
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаУ лютым суседнія краіны ЕС зафіксавалі ў 3,5 раза больш спробаў незаконнага пераходу мяжы з боку Беларусі, чым у студзені (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаКурс наяўнага долара ў лютым вырас на 0,38%, з пачатку года — знізіўся на 2,55% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства



