Двухгадовая дзяўчынка выпала з акна ў Магілёўскай вобласці, яна ў лякарні ў цяжкім стане
15 ліпеня, Позірк. Двое дзяцей сур’ёзна пацярпелі ў Магілёўскай вобласці 14 ліпеня, паведаміла прэс-служба Следчага камітэта.
Паводле звестак следства, двухгадовая дзяўчынка, застаўшыся без нагляду маці, выпала з акна трэцяга паверха. Цяпер яна знаходзіцца ў бальніцы, стан яе здароўя ацэньваецца як цяжкі.
У той жа дзень 16-гадовы падлетак, працуючы з валкавым прэсам, страціў тры пальцы на правай руцэ.
11 ліпеня СК паведамляў пра падзенне з акна пятага паверха аднагадовага хлопчыка. Няшчасны выпадак адбыўся раніцай у Магілёве: “Па шчаслівым супадзенні, [дзіця пры падзенні] прызямлілася на кустоўе”.
Паводле даных Генеральнай пракуратуры на 9 ліпеня, “за мінулы перыяд 2025 года” пры выпадзенні з вокнаў загінулі шасцёра дзяцей, тады як за аналагічны перыяд 2024-га — адно дзіця.
У першым квартале 2025 года ад знешніх прычын у Беларусі загінулі 32 непаўналетнія, паведаміла ў траўні аб’яднанне былых сілавікоў BelPol са спасылкай на атрыманы службовы ліст намесніка генпракурора Аляксея Стука ў Міністэрства адукацыі, Міністэрства працы і сацыяльнай абароны і мясцовыя органы ўлады.
Адзначалася, што смяротнасць вырасла на 52,4% — з 21 выпадку (з якім перыядам зробленае параўнанне, у лісце не ўказана).
У 2024 годзе ў Беларусі ад знешніх прычын загінулі 126 дзяцей — на 34% больш, чым у 2023-м (94).
СК заклікае бацькоў не пакідаць малалетніх дзяцей без нагляду нават на кароткі час і абсталяваць усе вокны ў кватэры спецыяльнымі блакуючымі прыладамі.


- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗа першы тыдзень снежня суседнія краіны ЕС зафіксавалі 39 спробаў нелегальнага пераходу на сваю тэрыторыю з Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаЦіханоўская наведае цырымонію ўручэння Нобелеўскай прэміі міруМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- ПалітыкаДэмсілы працуюць над "Еўрапейскай дарожнай картай для Беларусі" — Ціханоўская (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ 2026 годзе ЕС выдзеліць 30 млн еўра на дапамогу народу Беларусі — еўракамісар Кос (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- ГрамадстваДамовы саюзнага страхавання транспартных сродкаў заключылі больш за 40 тыс. аўтаўладальнікаў — Мінфін (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаКампартыя В'етнама кантралюе пытанне адкрыцця ў 2026 годзе лініі па зборцы трактароў МТЗ — ВальфовічМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+

