Мінск 02:40

Праз рамонт моста змяняецца расклад цягнікоў на ўчастку Жлобін — Асіповічы, некаторыя рэйсы адмененыя

17 ліпеня, Позірк. 23 і 24 ліпеня ў сувязі з правядзеннем планавага рамонту чыгуначнага моста на перагоне Цялуша — Савічы (Бабруйскі раён, Магілёўская вобласць) асобныя цягнікі міжрэгіянальных і рэгіянальных ліній на ўчастку Жлобін – Асіповічы будуць рухацца змененым раскладам і маршрутам, паведамляе прэс-служба Беларускай чыгункі (БЧ).

Некаторыя рэйсы, як адзначаецца, будуць адмененыя.

23 ліпеня адмяняюцца цягнікі бізнес-класа №708, 752 Мінск — Гомель, №876/875 Мінск — Мазыр, 24 ліпеня — цягнікі №716 Мінск — Гомель, №707, 755, 757 Гомель — Мінск і №876/875 Мазыр — Мінск.

На 23 ліпеня прызначаныя цягнікі №882/881 Мінск — Бабруйск — Мінск адпраўленнем з Мінска ў 19:38 і назад з Бабруйска ў 21:42.

24 ліпеня прызначаныя цягнікі №886/887 Мінск — Бабруйск — Мінск адпраўленнем з Мінска ў 07:08 і назад з Бабруйска ў 09:07.

БЧ прынесла прабачэнні пасажырам за нязручнасці.

Гл. таксама:

Апошнія дні значна абцяжарана купля квіткоў на сайце Беларускай чыгункі

Загарэлася электраабсталяванне ў цягніку гомельскіх рэгіянальных ліній

Цягнік Асіповічы — Магілёў спазняецца на дзве гадзіны з-за паломкі ў дарозе

БЧ паведаміла аб змене маршруту цягніка Анапа — Мінск з-за абвальвання моста ў РФ, у аварыі загінула не менш за 7 чалавек

Падзяліцца: