Літоўскія памежнікі затрымалі грамадзяніна Беларусі, на арышт якога выдадзены еўрапейскі ордар

18 ліпеня, Позірк. Літоўскія памежнікі 17 ліпеня затрымалі ў пункце пропуску Мядзінінкай (з беларускага боку — Каменны Лог) 38-гадовага грамадзяніна Беларусі, які ўязджаў у краіну, паведамляе Служба аховы дзяржаўнай мяжы (САДМ) Літвы.
Паводле інфармацыі ведамства, мужчына, які ехаў у мінівэне “Форд Тарнэа” ў якасці пасажыра, паказаў на мяжы пашпарт з польскай візай. Падчас праверкі дакументаў высветлілася, што праваахоўныя органы Аўстрыі выдалі еўрапейскі ордар на яго арышт.
“Памежнікі затрымалі беларуса, даставілі яго ў службовае памяшканне, а пазней перадалі супрацоўнікам паліцыі сталіцы, якія прыбылі на месца”, — гаворыцца ў паведамленні.
Ад пачатку 2025 года, паводле інфармацыі САДМ, памежнікі затрымалі 454 чалавекі, якіх шукалі праваахоўнікі Літвы ды іншых краін у сувязі з рознымі злачынствамі або правапарушэннямі, у тым ліку на мяжы з Беларуссю — 34.
Большасць з іх — 392 — літоўскія грамадзяне. Сярод затрыманых таксама грамадзяне Расіі — 26, Латвіі — 8, Беларусі — 7, Вялікабрытаніі і Швецыі — па 3, Ірландыі, Малдовы, Таджыкістана і Украіны — па 2, а таксама 7 грамадзян яшчэ сямі дзяржаў.
У 2024 годзе затрымалі 767 такіх асоб (на мяжы з Беларуссю — 59), у тым ліку грамадзян Літвы — 705, Вялікабрытаніі — 19, Украіны — 16, Беларусі — 6, РФ — 4, Грузіі і Малдовы — па 3, Ірландыі — 2, а таксама 9 грамадзян з дзевяці іншых краін.
- ЭканомікаУ ліпені без уліку сезоннага фактару больш за ўсё падаражэлі паштовыя паслугі, гарачае водазабеспячэнне і квіткі на міжнародныя цягнікі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаБеларусь чацвёрты месяц запар не лідзіруе ў ЕАЭС ні па адным з васьмі асноўных эканамічных паказчыкаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаГалоўным выклікам ёсць падзел паміж беларусамі ўнутры краіны і ў эміграцыі — гісторык ПашкевічМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- ГрамадстваІнстытут гісторыі прапанаваў ураду забараніць фізічным асобам выкарыстоўваць металадэтэктары (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка