Грамадзянін Беларусі спрабаваў правезці ў Польшчу кантрабандныя цыгарэты ва ўпакоўках для рыбы

3 верасня, Позірк. Больш за 20 тыс. пачкаў кантрабандных цыгарэт з беларускімі акцызнымі маркамі канфіскавалі супрацоўнікі польскай Мытна-падатковай службы ў аўтафургоне, які быў спынены для праверкі непадалёк ад польска-літоўскай мяжы, паведаміла 3 верасня Палата падатковага адміністравання Беластока.
Кіроўца — 40-гадовы грамадзянін Беларусі — заявіў, што перавозіць пустыя ўпакоўкі для рыбы. Разам з тым мытнікі з дапамогай адмыслова навучанага сабакі знайшлі ў пенапластавых скрынях тытунёвыя вырабы.
Арыентавальны кошт вынятых цыгарэт складае амаль 350 тыс. злотых (каля 100 тыс. долараў).
Паводле інфармацыі польскага ведамства, у дачыненні да кіроўцы ўзбуджаная крымінальная справа, яму пагражае да 5 гадоў пазбаўлення волі. Груз і аўтамабіль канфіскаваныя.
6 жніўня Палата падатковага адміністравання Беластока паведамляла пра выяўленне больш як 91 тыс. пачкаў цыгарэт з беларускімі акцызнымі маркамі ўнутры скрынак з цыбуляй на польскім пункце мытнага кантролю на мяжы Польшчы з Літвой. Тады адзначалася, што кіроўцу аўтамабіля, 46-гадоваму беларусу, пагражае да 10 гадоў пазбаўлення свабоды.
25 ліпеня паведамлялася, што супрацоўнікі Мазавецкай мытна-падатковай службы пры надглядзе трох грузавікоў, што рухаліся ў Польшчу з Расіі праз Латвію і Літву, знайшлі на дне кардонных скрынак з цыбуляй і бураком каля 5 млн беларускіх цыгарэт без акцызных марак. Адзначалася, што кіроўцы — грамадзяне Беларусі і Літвы — былі дапытаныя ў якасці сведкаў. Яны заявілі, што не ведалі пра перавозку кантрабанды.

- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаВосьмы раз з пачатку чэрвеня суседнія краіны ЕС зафіксавалі за суткі больш за 100 спробаў парушэння мяжы з боку БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- ГрамадстваЗа апошнія чатыры дні патанула 7 чалавек, у тым ліку 3 дзяцей — прадстаўнік МНСМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- ГрамадстваЗа пяць месяцаў 2026 года больш за 550 чалавек прыцягнута да адказнасці за парушэнне правілаў пажарнай бяспекі ў лясах і на тарфянікахМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь на апошнім месцы на тэрыторыі былога СССР па росце спажывецкіх цэн у траўні, на перадапошнім — з пачатку 2026 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 23 чэрвеня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+


