ЕС забараніў фінансавыя транзакцыі і імпарт зброі з Беларусі

18 ліпеня, Позірк. У зацверджаны 18 ліпеня 18-ы пакет санкцый Еўрасаюза ў дачыненні да Расіі за агрэсію супраць Украіны ўнесена восем прадпрыемстваў, звязаных з беларускім вайскова-прамысловым комплексам, паведамляецца на сайце Савета ЕС.
З паведамлення таксама вынікае, што новы санкцыйны пакет утрымлівае палажэнні, скіраваныя на далейшую гарманізацыю прынятых эканамічных санкцый у дачыненні да РФ і Беларусі.
“Акрамя таго, забарона на спецыялізаваныя паслугі па перадачы фінансавых паведамленняў пашыраная да поўнай забароны на транзакцыі, а таксама ўведзена эмбарга на імпарт зброі з Беларусі”, — адзначаецца ў паведамленні.
Раней “Радыё Свабода” са спасылкай на свае крыніцы паведамляла, што пад санкцыі трапілі чатыры беларускія абарончыя прадпрыемствы, уключаючы аршанскі завод “Легмаш” (Віцебская вобласць).
Адзначалася, што будуць цалкам забароненыя фінансавыя аперацыі з беларускімі банкамі. Раней яны былі адключаныя ад SWIFT — міжнароднай сістэмы абмену банкаўскімі паведамленнямі.
“Радыё Свабода” таксама паведамляла, што мяркуецца забарона імпарту ўзбраенняў з Беларусі, пашыраны пералік тавараў, якія могуць быць выкарыстаныя ў ваенных мэтах (уключаючы тэхніку, металы, пластмасы, хімікаты), будзе ўведзеная забарона на транзіт шэрагу тавараў праз тэрыторыю краіны.
Дакумент пакуль не апублікаваны.

- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- ЭканомікаТэмпы росту ВУП, паводле папярэдніх разлікаў, зніжаюццаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ГрамадстваУ 2025 годзе на 1 тыс. скрынінгавых даследаванняў выяўлена пяць выпадкаў ракуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Навіны Германіі, Палітыка
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваЗа год захворвальнасць на рак вырасла на 3,4%, за сем гадоў — амаль на 11% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, ЭканомікаУ верасні танней, чым у Беларусі, бензін у ЕАЭС быў толькі ў КазахстанеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
