Ціханоўская: Адзіны спосаб спыніць дыктатараў — падвысіць цану за іх злачынствы

18 ліпеня, Позірк. Дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская вітала “ўхваленне 18-га пакета санкцый Еўрасаюза супраць Расіі”, які закрануў таксама і Беларусь.
“Уводзячы санкцыі супраць нафтавага сектара, банкаў і саўдзельнікаў [расійскай агрэсіі ва Украіне], Еўропа наносіць прамы ўдар па ваеннай машыне [прэзідэнта РФ Уладзіміра] Пуціна, — напісала палітык на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы Х. — [Аляксандр] Лукашэнка застаецца саўдзельнікам гэтай агрэсіі. Адзіны спосаб спыніць дыктатараў — падвысіць цану за іх злачынствы”.
18 ліпеня Савет ЕС паведаміў, што ў 18-ы пакет санкцый Еўрасаюза ў дачыненні да Расіі за агрэсію супраць Украіны ўнесена восем прадпрыемстваў, звязаных з беларускім вайскова-прамысловым комплексам.
З паведамлення таксама вынікае, што новы санкцыйны пакет утрымлівае палажэнні, скіраваныя на далейшую гарманізацыю прынятых эканамічных санкцый у дачыненні да РФ і Беларусі.
“Акрамя таго, забарона на спецыялізаваныя паслугі па перадачы фінансавых паведамленняў пашыраная да поўнай забароны на транзакцыі, а таксама ўведзенае эмбарга на імпарт зброі з Беларусі”, — адзначаецца ў паведамленні.
Раней “Радыё Свабода” са спасылкай на свае крыніцы паведамляла, што пад санкцыі трапілі чатыры беларускія абарончыя прадпрыемствы, уключаючы аршанскі завод “Легмаш” (Віцебская вобласць).
Адзначалася, што будуць цалкам забароненыя фінансавыя аперацыі з беларускімі банкамі. Раней яны былі адключаныя ад SWIFT — міжнароднай сістэмы абмену банкаўскімі паведамленнямі.
“Радыё Свабода” таксама паведамляла, што мяркуецца забарона імпарту ўзбраеньняў з Беларусі, пашыраны пералік тавараў, якія могуць быць выкарыстаныя ў ваенных мэтах (уключаючы тэхніку, металы, плястмасы, хімікаты), будзе ўведзеная забарона на транзіт шэрагу тавараў праз тэрыторыю краіны.
З заявы Савета ЕС вынікае, што пад санкцыі трапілі 14 фізічных і 41 юрыдычная асоба. ЕС лічыць, што ўсе яны “адказныя за дзеянні, якія падрываюць або пагражаюць тэрытарыяльнай цэласнасці, суверэнітэту і незалежнасці Украіны”.
У рамках пашырэння санкцый супраць Масквы краіны Еўрасаюза таксама вырашылі знізіць столь цэн на расійскую нафту, увесці забарону на імпарт вырабленых з яе нафтапрадуктаў з трэціх краін (з выключэннямі), забараніць транзакцыі ў дачыненні да газаправодаў “Паўночны паток” і “Паўночны паток — 2”.
Уводзяцца санкцыі ў дачыненні да яшчэ 105 суднаў “ценявага флоту” РФ.
Дакумент Савета ЕС пакуль не апублікаваны.


- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 12–13 лістапада 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаВялікабрытанія не зменіць палітыку ў дачыненні да Лукашэнкі-дарадца ЦіханоўскайМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУпершыню за апошнія два гады польскі кірунак не прыярытэтны для мігрантаў, якія імкнуцца трапіць з Беларусі ў ЕС (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаПасля змены начальніка ў наваполацкай калоніі “крыху зменшылася прымяненне фізічнага гвалту” — расследаваннеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваЦэнтр вывучэння дзікай прыроды ствараецца ў Белавежскай пушчыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+

