Аб’яднанне “Экадом” выступіла супраць палявання на мядзведзя ў Беларусі

21 ліпеня, Позірк. Экаактывісты выступаюць супраць палявання на мядзведзя ў Беларусі, заявіла ў сваім тэлеграм-канале дэ-юрэ ліквідаванае аб’яднанне “Экадом”.
Арганізацыя нагадала, што з 1 ліпеня — упершыню ў гісторыі суверэннай Беларусі і ўпершыню з 1930-х гадоў — у краіне дазволена паляванне на мядзведзяў.
Паводле звестак экаактывістаў, пасля згаданай даты забітыя дзве асобіны: першую застрэліў паляўнічы з Брэсцкай вобласці Дзяніс Клімец, другую — падпалкоўнік міліцыі, былы намеснік начальніка ГУУС Мінгарвыканкама Андрэй Русановіч.
Напрыканцы мінулага года беларускія эколагі і экаактывісты пачалі збіраць подпісы пад петыцыяй на адрас навукоўцаў Нацыянальнай акадэміі навук і прадстаўнікоў Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя з просьбай апублікаваць планы па кіраванні папуляцыямі рысі і мядзведзя ў святле інфармацыі пра будучы дазвол на паляванне на гэтых жывёл. Цяпер петыцыя недаступная; 18 чэрвеня 2025 года МУС прызнала платформу petitions.by, дзе збіраліся подпісы, “экстрэмісцкім фарміраваннем”.
Пра тое, што ўрад дазволіў паляванне на тэрыторыі Беларусі на мядзведзя і рысь, стала вядома з пастановы Савета міністраў ад 23 красавіка № 233.
Дазвол на здабычу мядзведзя для грамадзян Беларусі ды іншых краін Еўразійскага эканамічнага саюза каштуе 500 рублёў (тут і далей — мінімальна гранічны кошт), для прадстаўнікоў іншых дзяржаў — 1.000; рысі — 200 і 500 рублёў адпаведна.
Ахоўны статус зубра, мядзведзя і рысі ў Чырвонай кнізе паніжаны пастановай Мінпрыроды № 10 ад 14 сакавіка.
Намеснік генеральнага дырэктара па навуковай і інавацыйнай працы Навукова-практычнага цэнтра НАН па біярэсурсах Павел Гештаўт на прэс-канферэнцыі летась у жніўні сказаў, што напрыканцы 1980-х гадоў колькасць папуляцыі бурага мядзведзя на тэрыторыі Беларусі складала каля 130 асобін, у 2004 годзе — 240, цяпер — каля 800.
Паводле яго слоў, за 30 гадоў колькасць зуброў вырасла ў дзевяць разоў і перавысіла 2,7 тыс. асобін.
Тады ж Гештаўт анансаваў змены ахоўнага статусу жывёл.
18 сакавіка 2024 года Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ, які карэктуе правілы палявання і вядзення паляўнічай гаспадаркі.
Дакументам дазволена паляванне на мядзведзя і рысь у “асаблівым рэжыме”, які дазваляе “кантралявана рэгуляваць іх колькасць, на падставе планаў кіравання папуляцыямі, якія распрацоўваюцца Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі”.
19 кастрычніка 2022 года старшыня Беларускага таварыства паляўнічых і рыбаловаў, былы міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч выказаў меркаванне, што “з пункту гледжання прыродаахоўнай дзейнасці Чырвоная кніга — рудыментарны інструмент”.
Чырвоная кніга Беларусі была заснаваная ў 1979 годзе. Яе першае выданне выйшла ў 1981-м на беларускай мове і ўключала 80 відаў жывёл і 85 — раслін.
17 кастрычніка 2022 года Камітэт дзяржбяспекі прызнаў членаў “Экадома” “экстрэмісцкім фарміраваннем”. Арганізацыя заявіла, што працягне працу для новай — “зялёнай” — Беларусі.
Аб’яднанне “Экадом” было заснаванае ў 1996 годзе. 31 жніўня 2021 года ліквідаванае рашэннем Вярхоўнага суда. У дырэктара Марыны Дубінай, а таксама члена рады і сузаснавальніцы арганізацыі Ірыны Сухій прайшлі вобшукі ў рамках справы паводле арт. 293 (масавыя беспарадкі) і арт. 342 (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак) Крымінальнага кодэкса.
21 кастрычніка 2021 года бакі экалагічнай Орхускай канвенцыі загадалі Беларусі да 1 снежня аднавіць рэгістрацыю “Экадома”. Прадпісанне выкананае не было.
18 ліпеня 2022 года Лукашэнка падпісаў указ аб выхадзе краіны з Орхускай канвенцыі.

- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 19–21 ліпеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаКалі кантроль за цэнамі не будзе пастрожаны, інфляцыя ўвосені можа скласці 8–9% — ХарытончыкМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ЭканомікаЗ восені магчымыя істотныя ваганні на валютным рынку, долар можа падаражэць да 3,2 рубля — BEROCМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаЗа няпоўныя сем месяцаў Латвія прадухіліла на 37% больш выпадкаў парушэння мяжы з боку Беларусі, чым за ўвесь 2024 год (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка