Мінск 15:15

Беларусь заняла другое месца па росце цэн у чэрвені і трэцяе — за першую палову 2025 года на тэрыторыі былога СССР

Ілюстрацыя: "Позірк"

22 ліпеня, Позірк. Беларусь з паказчыкам 5,35% заняла трэцяе месца ў росце спажывецкіх цэн за першую палову 2025 года на тэрыторыі былога СССР, сведчыць праведзены “Позіркам“ аналіз звестак нацыянальных органаў статыстыкі.

Наперадзе Казахстан (7%) і Украіна (6,5%).

У першай пяцёрцы таксама Малдова (5,13%), якую Беларусь апярэдзіла ў чэрвені, і Эстонія (4,3%).

Далей: Узбекістан (4,2%), Кыргызстан (4%), Расія (3,77%), Латвія (3,4%), Літва (2,8%), Грузія (2,5%), Азербайджан (2,1%), Таджыкістан (1,8%) і Арменія (1,5%).

У чэрвені цэны ў Беларусі павялічыліся на 0,86% — другое месца пасля Эстоніі (0,9%).

Ніжэй інфляцыя была ў Казахстане, Украіне (па 0,8%), Кыргызстане (0,7%), Літве (0,3%), Расіі (0,2%), Малдове (0,17%) і Латвіі (0,1%).

Зніжэнне цэн адзначана ў Грузіі (на 0,01%), Таджыкістане (на 0,1%), Узбекістане (на 0,2%), Азербайджане (на 0,4%) і Арменіі (-1,3%).

Туркменістан амаль сем гадоў не публікуе звесткі аб дынаміцы цэн.

Для параўнання: у Польшчы цэны ў чэрвені павялічыліся на 0,1%, з пачатку года — на 1,8%.

Іншыя падрабязнасці даступныя падпісчыкам “Позірк+”

Падзяліцца: