Рыжанкоў сцвярджае, што на Захадзе нелегальных мігрантаў лічаць “недачалавекамі”, а ЕС ператвараецца ў “гета”

23 ліпеня, Позірк. З шэрагам заяў, накіраваных супраць Еўрасаюза, выступіў міністр замежных спраў Максім Рыжанкоў у інтэрв’ю тэлеканалу “Беларусь 1” (апублікавана 22 ліпеня).
Гаворачы пра міграцыйны крызіс на мяжы з ЕС, у арганізацыі якога краіны Захаду абвінавачваюць Мінск і Маскву, чыноўнік заявіў: “Еўрасаюз — ён жа, наогул, аддзяляецца гэтай сцяной жа не ад Беларусі з Расіяй. У іх у думках аддзяліцца ад гэтых ордаў, значыць, нейкіх нелегальных мігрантаў ці нейкіх, я не ведаю, недачалавекаў адсюль”.
Таксама, паводле яго сцверджання, верагодна, у кантэксце санкцый, ЕС адгароджваецца ад “вялізнага рынку Еўразіі і прылеглай сюды Афрыкі”.
“Яны закрываюцца і робяць фактычна… Для мяне гэта квазі-гета, толькі для сябе. Думаючы, што яны закрываюць нас, на самой справе яны закрываюцца ў гэтым лапіку Заходняй Еўропы <…>. І добрым гэта для іх нічым не скончыцца”, — сказаў кіраўнік МЗС.
Рыжанкоў згадаў “чэргі дзённыя на мяжы” з Польшчай і Літвой, а таксама закрыццё авіязносін з Мінскам у 2021 годзе: “Немагчыма сёння на самалёце нармальна паляцець адпачыць, там, у Грэцыю, Іспанію, Італію — куды раней людзі ездзілі. Ці хай на гэта халоднае, але мора ў Балтыцы” (цытата пададзена ў арыгінале).
Пры гэтым ён змаўчаў пра дзеянні Мінска, якія прывялі да санкцый.
МЗС Беларусі ў кантэксце міграцыйнага крызісу заклікала Літву да "прафесійнага дыялогу, а не да палявання на прывідаў"


- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 12–13 лістапада 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаВялікабрытанія не зменіць палітыку ў дачыненні да Лукашэнкі-дарадца ЦіханоўскайМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУпершыню за апошнія два гады польскі кірунак не прыярытэтны для мігрантаў, якія імкнуцца трапіць з Беларусі ў ЕС (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаПасля змены начальніка ў наваполацкай калоніі “крыху зменшылася прымяненне фізічнага гвалту” — расследаваннеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваЦэнтр вывучэння дзікай прыроды ствараецца ў Белавежскай пушчыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка

