У 2024 годзе ў Беларусі выдадзена ў 9 разоў менш кніг на беларускай мове, чым на рускай — Баркоўскі

23 ліпеня, Позірк. У 2024 годзе ў Беларусі выдадзена менш за 900 найменняў кніг на беларускай мове агульным тыражом каля 3 млн экзэмпляраў — у 9 разоў менш па колькасці і ў 4 разы па тыражы, чым кніг на рускай мове.
Пра гэта са спасылкай на даныя Нацыянальнай кніжнай палаты паведаміў 23 ліпеня выконваючы абавязкі прадстаўніка Аб’яднанага пераходнага кабінета (АПК) па нацыянальным адраджэнні Павел Баркоўскі.
Паводле яго слоў, “гэта адна кніга на трох беларусаў”.
“Кніг па-беларуску выдаецца толькі ўдвая больш, чым па-англійскі, і значна менш, чым па-руску. З аднаго боку, гэта магло б сведчыць пра ўвагу да глабальных трэндаў, з другога — калі нацыянальная мова знаходзіцца амаль на ўзроўні з замежнай, а другая дзяржаўная дамінуе, гэта і ёсць вынік русіфікацыйнай палітыкі”, — падкрэсліў Баркоўскі.
Ён адзначыў, што “большасць кніг на беларускай мове — гэта школьная класіка, якая выдаецца адносна вялікімі накладамі праз праграму абавязковага чытання”. “Калі іх не ўлічваць, статыстыка стане яшчэ больш катастрафічнай”, — удакладніў прадстаўнік кабінета.
“Ужо цяпер па колькасці пазіцый і накладаў беларускія незалежныя выдавецтвы за мяжой канкурэнтныя з тымі, што працуюць у Беларусі, а па навінках і пераўзыходзяць іх”, — звярнуў увагу Баркоўскі.
Пры гэтым, на яго думку, “палітыка згортвання нацыянальнага кніжнага рынку не тлумачыцца выхадам на знешнія рынкі, бо кнігі па-руску пераважна рэалізуюцца на рынку ўнутраным”.
“Трэба аддаць належнае тым нешматлікім выдавецтвам, якія застаюцца ў Беларусі і прытрымліваюцца роднай мовы, але без дзяржаўнай падтрымкі кніжная справа на беларускай мове асуджаная на выміранне”, — сказаў Баркоўскі.
“Калі нам важна заставацца беларусамі і захоўваць сваю адметнасць, варта падтрымліваць беларускую кнігу асабістым прыкладам: купляць і чытаць новыя кнігі дзецям, выбіраць хаця б некалькі выданняў у год для сябе. Падтрымка чытачоў дазволіць беларускім выдаўцам больш паверыць ва ўласныя сілы. Давайце паспрабуем распачаць новы навучальны год па-беларуску!”, — заклікаў в.а. прадстаўніка АПК па нацадраджэнні.
- ПалітыкаДля Еўропы цяпер час захоўваць вернасць каштоўнасцям, а не падпарадкоўвацца інтарэсам бізнесу, лічыць ЦіханоўскаяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, ЭканомікаЦіханоўская: Мы хацелі б, каб пасля заканчэння эпохі Лукашэнкі ў Беларусі развіваўся прыватны бізнесМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаЦіханоўская: Мы хочам, каб Беларусь стала такой, як сённяшняя Іспанія, — свабоднай, дэмакратычнай і моцнай еўрапейскай краінайМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаБарэль: Рэпрэсіі ў Беларусі пачаліся ў 1994 годзе і працягваюцца дагэтульМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- ЭканомікаМінфін прапануе скасаваць для нерэзідэнтаў забарону на эмісію карпаратыўных валютных аблігацыйМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаБюджэт Мсціслаўскага раёна, які мяжуе з Расіяй, на дзве траціны залежыць ад датацый — даныя выканкамаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
