Журналіст Яраслаў Сцешык абвешчаны ў вышук у Беларусі і РФ

24 ліпеня, Позірк. Журналіст Яраслаў Сцешык паведаміў, што знаходзіцца ў вышуку ў Беларусі і Расіі, а “магчыма, і ў міжнародным”.
Мужчына адзначыў на сваёй старонцы ў “Фэйсбуку”, што “следчыя патурбавалі” яго блізкіх. “Крымінальная справа ці за экстрэмізм, ці за тэрарызм — але дакладна за працу журналістам і вядоўцам на “Белсаце”, — напісаў Сцешык.
23 ліпеня стала вядома, што ў вышук у Расіі абвешчаныя чатыры з пяці грамадзян, якіх МУС Беларусі лічыць датычнымі да інфармацыйнага агенцтва “Позірк”, якое ўлады лічаць “экстрэмісцкім фарміраваннем”.
У базу “Вышук” на сайце МУС РФ уключаныя палітычныя аналітыкі Аляксандр Класкоўскі, Пётр Рудкоўскі і Аляксандр Фрыдман (чвэрць стагоддзя жыве ў Германіі), а таксама журналістка Таццяна Каравянкова, якая раней сама паведаміла пра гэта.
Да “экстрэмісцкага фарміравання” беларускае МУС прылічыла таксама праваабаронцу Рамана Кісляка, аднак у расійскай базе вышуку яго пакуль няма.
Беларускія сілавыя структуры — МУС і КДБ — у барацьбе з іншадумствам і для ўскладнення доступу грамадзян да альтэрнатыўных крыніц інфармацыі надзяляюць рэдакцыі незалежных СМІ (усе яны вымушана працуюць у выгнанні) статусам “экстрэмісцкіх”, крыміналізуючы іх дзейнасць. “Позірк” быў прызнаны такім 19 снежня 2024 года. Інфармагенцтва было створанае часткай былых супрацоўнікаў інфармацыйнай кампаніі БелаПАН, якая працавала ў Беларусі 30 гадоў і ў лістападзе 2021 года прызнанае “экстрэмісцкім фарміраваннем” на падставе рашэння КДБ.
У спісе “экстрэмісцкіх фарміраванняў” на 23 ліпеня 300 пазіцый (уключаючы “дапаўненні”), у тым ліку больш за 40 СМІ розных тыпаў, а таксама Беларуская асацыяцыя журналістаў.
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Навіны Германіі, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваДа 2030 года скрынінг спадчынных захворванняў у нованароджаных плануецца павялічыць у сем разоўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка