Мінск 07:42

У ЗША памёр былы кіраўнік беларускай службы “Радыё Свабода” Вячка Станкевіч

Крыніца: Рада БНР

25 ліпеня, Позірк. Пра смерць у ЗША аднаго з найстарэйшых прадстаўнікоў беларускай дыяспары ў гэтай краіне, былога дырэктара беларускай службы “Радыё Свабода” Вячкі (Вячаслава) Станкевіча паведамляе Рада БНР.

Станкевіч нарадзіўся ў Вльнюсе 15 верасня 1932 годзе ў сям’і мовазнаўцы Яна Станкевіча. Падчас Другой сусветнай вайны сям’я адправілася ў эміграцыю, з 1949 года пражывала ў ЗША.

Станкевіч атрымаў ступень магістра ў Інжынерным каледжы Ньюарка (Нью-Джэрсі) па спецыяльнасці “электрамеханіка”. Працаваў інжынерам у карпарацыях ITT і Western Union.

З 1990 па 1998 год узначальваў беларускую службу “Радыё Свабода”. Менавіта пры ім з’явілася мінскае бюро.

Станкевіч быў членам Рады БНР і некаторы час намеснікам старшыні, уваходзіў у склад кіраўніцтва Беларускага фонду Крачэўскага (Нью-Ёрк).

Падзяліцца: