У спіс “экстрэмістаў” дададзена 14 чалавек, сярод іх Мікіта Лосік, які нядаўна выехаў з Беларусі

25 ліпеня, Позірк. Міністэрства ўнутраных спраў дадало ў спіс “асоб, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці”, яшчэ 14 чалавек. Цяпер у дакуменце, размешчаным на сайце ведамства, 5.559 пазіцый.
У пералік уключаныя асуджаныя паводле арт. 342 Крымінальнага кодэкса (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх): Дзмітрый і Юлія Дамасевічы, Ігар Бабровіч, Крысціна і Раман Кузьміны. Насупраць іх прозвішчаў стаіць пазнака “судзімасць не пагашаная”.
Таксама ў пералік з непагашанай судзімасцю ўнесеныя Раман Галдава — арт. 130 КК (распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы), Ігар Карнацэвіч — арт. 3612 (фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці), Яўген Ягораў — арт. 3614 (вярбоўка, іншае ўцягванне асобы ў экстрэмісцкую дзейнасць, навучанне, альбо іншае садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці).
У пераліку значыцца Мікіта Лосік, які нядаўна з’ехаў з краіны (арт. 3614), а таксама людзі, якія адбываюць пакаранне: Кірыл Слівец (арт. 361 — заклікі да захадаў абмежавальнага характару (санкцый), іншых дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы), Віталь Чавусаў (арт. 3614), Сафія Бачурынская (арт. 3611 — стварэнне экстрэмісцкага фарміравання альбо ўдзел у ім, арт. 368 — абраза прэзідэнта, арт. 367 — паклёп у дачыненні да прэзідэнта, арт. 369 — абраза прадстаўніка ўлады), Алена Рудая (арт. 361, арт. 3611, арт. 368), Валерый Жукаў (арт. 130, арт. 3611, арт. 368, арт. 369).
Палітвязнямі былі прызнаныя Лосік і Чавусаў. Па справе “Беларускага Гаюна” яны прыгавораныя адпаведна да трох гадоў абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу і чатырох гадоў пазбаўлення волі.
Рудая, Слівец і Жукаў 16 ліпеня ўнесеныя КДБ у пералік “асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці”.
Уключэнне асуджаных у спіс “экстрэмістаў” — адзін з механізмаў масавых палітычных рэпрэсій, якія працягваюцца ў Беларусі з 2020 года.

- ЭканомікаУ першай палове 2025 года сярод несезонных тавараў і паслуг хутчэй за ўсё даражэлі какава-парашок, селядзец і абед у сталовай (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Навіны Германіі, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваДа 2030 года скрынінг спадчынных захворванняў у нованароджаных плануецца павялічыць у сем разоўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства