Колькасць вакансій на беларускім рынку працы перавысіла 220 тыс.

26 ліпеня, Позірк. 220.063 вакансіі прапануецца на рынку працы Беларусі на 13:00 26 ліпеня, сведчаць даныя на сайце Дзяржаўнай службы занятасці.
Аналіз інфармацыі гэтага ведамства, праведзены “Позіркам”, паказаў, што за няпоўныя дзве дэкады колькасць прапаноў працы павялічылася на 1,76% (на 7 ліпеня — 216.261).
Больш за ўсё вакансій адкрыта ў Мінску — 59.603 (-0,61%; 59.970). Далей ідуць Мінская вобласць — 35.570 (-0,66%; 35.338), Брэсцкая — 27.022 (-0,43%; 26.906), Гродзенская — 27.887 (+11,7%; 24.967), Гомельская — 24.175 (-0,16%; 24.214), Віцебская — 22.907 (-0,2%; 22.954) і Магілёўская — 22.553 (+4,75%; 21.530).
Адметна, што сума вакансій у рэгіёнах дае выніковы паказчык 219.717, што не роўна агульнай колькасці на сайце службы.
У 2025 годзе і бліжэйшыя 10 гадоў тэндэнцыі няхваткі персаналу на рынку працы ў цэлым будуць захоўвацца, заявіла 19 лютага дырэктар сэрвісу па пошуку працы і персаналу “HeadHunter Беларусь” Святлана Шапарава.
У траўні 2025 года ў беларускай эканоміцы было занята 4 млн 122,1 тыс. чалавек — на 13,7 тыс. менш, чым у красавіку (4 млн 135,8 тыс.; -0,3%), паказаў праведзены “Позіркам” аналіз даных Белстата.
У студзені 2025 года ў эканоміцы было занята 4 млн 131,6 тыс. чалавек, у лютым — 4 млн 141 тыс., сакавіку — 4 млн 146,2 тыс.
У студзені 2024 года ў эканоміцы было занята 4 млн 129,1 тыс. чалавек, у лютым — 4 млн 132,9 тыс., сакавіку — 4 млн 137,8 тыс., красавіку — 4 млн 126,5 тыс., траўні — 4 млн 112,2 тыс., чэрвені — 4 млн 113,6 тыс., ліпені — 4 млн 114,9 тыс., жніўні — 4 млн 118,5 тыс., верасні — 4 млн 108,7 тыс., кастрычніку — 4 млн 117,5 тыс., лістападзе — 4 млн 120,5 тыс., снежні — 4 млн 129,7 тыс.
У траўні 2024 года Таццяна Бранцэвіч, якая на той момант займала пасаду намесніка міністра эканомікі, выказала меркаванне, што з улікам дэфіцыту кадраў на першым месцы паводле актуальнасці павінна стаяць “задача не прыцягнення новых працоўных рэсурсаў здалёк”, а ўтрыманне сваіх кадраў, а яшчэ лепш — “вяртанне грамадзян, якія мігравалі”.
Паводле даных Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы, ад 200 да 500 тыс. чалавек пакінула Беларусь пасля падзей жніўня 2020 года. Упраўленне вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека называла меншую лічбу — 100 тыс. У лютаўскім дакладзе Групы незалежных экспертаў ААН па становішчы ў галіне правоў чалавека ў Беларусі гаварылася, што з краіны за гэты час магло з’ехаць да 600 тыс. грамадзян.
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаАд пачатку года суседнія краіны ЕС спынілі больш за 26 тыс. спробаў парушэння мяжы з боку Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- ЭканомікаУ першай палове 2025 года сярод несезонных тавараў і паслуг хутчэй за ўсё даражэлі какава-парашок, селядзец і абед у сталовай (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Навіны Германіі, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка