Дзесяць банкаў абвясцілі аб новаўвядзеннях у працы з кліентамі
28 ліпеня, Позірк. Дзесяць банкаў, якія працуюць у Беларусі, паведамілі аб змене асобных правілаў абслугоўвання і прадставілі новыя магчымасці для кліентаў, сведчыць праведзены “Позіркам” маніторынг іх актуальных прэс-рэлізаў.
“Банк БелВЭБ” павялічыў тэрмін крэдытавання да 5 гадоў па крэдыце на спажывецкія патрэбы. Пазыку можна аформіць у любым офісе банка, працэнтныя стаўкі — 15,9% (на тэрмін ад 2 да 6 месяцаў) і 19,1% (ад 7 да 60 месяцаў).
“Белаграпрамбанк” спыніў прыём дадатковых унёскаў па дагаворах тэрміновага безадзыўнага рублёвага банкаўскага ўкладу “Плюс да стабільнасці” тэрмінам захоўвання 1.830 каляндарных дзён, заключаных з 1 кастрычніка 2021-га па 1 жніўня 2022 году.
“Беларусбанк” знізіў штомесячнае ўзнагароджанне за абслугоўванне сваіх картак у ліпені да 1 капейкі. Акцыя закране карткі плацежных сістэм Mastercard World (банкаўскія прадукты “Шчодрая”, “Магніт”), Visa Gold і Visa Signature (клуба “Лэдзі”), Visa Platinum (“Свае”), Visa Platinum, Visa Signature, Visa Infinite, Mastercard World Black Edition, “Белкарт Максімум” (“Персона”).
“Белгазпрамбанк” знізіў з 1 верасня кошт выпуску разліковай карткі (асноўнай і дадатковай) Mastercard Black Edition да 500 рублёў, а таксама выпуску і гадавога абслугоўвання элітнай разліковай карткі World Elite Mastercard — да 1 тыс. рублёў.
“Белінвестбанк” абслужыць у жніўні без атрымання штомесячнай платы шэсць картачных прадуктаў: “Стандарт”, “Прэміум”, “Люкс”, JOKER, “Карта заўзятара” і “Сусветная”.
“БНБ-Банк” змяніў час фіксацыі рэшткаў пры разліку камісіі за вядзенне рахунку (у тым ліку рахунку з карткай) у доларах і (або) еўра. Цяпер рэшткі будуць улічвацца на 23:59 апошняга працоўнага дня месяца.
“БСБ Банк” устанавіў плату ў рамках прадукту “Гандлёвы эквайрынг”. Падключэнне тэрмінала — 45 рублёў, тэрміновае падключэнне тэрмінала — 165 рублёў, змена рэквізітаў гандлёвага пункту — 30 рублёў.
“Неа Банк Азія” спыніў прыём дадатковых унёскаў у тэрміновыя адзыўныя рублёвым ўклады “Універсальны” і “Карпаратыўны”. У выпадку папаўнення ўкладу без атрымання згоды банка будзе ажыццёўленае вяртанне не пазней наступнага працоўнага дня з дня паступлення на рахунак (без налічэння і выплаты па іх працэнтаў).
“Парытэтбанк” з 29 ліпеня ўводзіць забарону на ажыццяўленне аперацый за межамі Беларусі ў гандлёвых пунктах з кодам міжнароднай плацежнай сістэмы “МСС 7995” (азартныя гульні).
“Сбер Банк (Беларусь)” прапануе скарыстацца сэрвісам па пераводзе грашовых сродкаў праз сістэму імгненных плацяжоў Нацбанка. Узнагароджанне за адпраўку пераводу складае 1,3% ад сумы (мінімум 3 рублі). Для здзяйснення пераводу неабходна быць карыстальнікам сістэмы “СберБанк Анлайн”, мець бягучы рахунак (без выкарыстання карткі).
На 1 чэрвеня 2025 года ў Беларусі быў зарэгістраваны 21 банк (тры з іх — са 100-працэнтным замежным удзелам). Іх статутны капітал — 10 млрд 360,5 млн рублёў (+2,5% за месяц і +13% у гадавым вымярэнні).
Прыбытак банкаў, якія працуюць у Беларусі, на 1 чэрвеня 2025 года склаў 1 млрд 787,5 млн рублёў — на 56,6% больш, чым месяцам раней (1 млрд 141,1 млн), і на 27,9% больш, чым на аналагічную дату 2024-га (1 млрд 397,1 млн).


- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУкраінскія дзеці, якіх перапраўляюць у Беларусь, вельмі ўразлівыя для гандлю людзьмі — Дзярждэп ЗША (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка, ЭканомікаПакуль ніякага рашэння па санаторыі Belorusija ў Юрмале не прынята — дырэктар цэнтра па аздараўленніМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, ЭканомікаВыручка санаторна-курортных арганізацый ад экспарту паслуг вырасла на 22%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ГрамадстваАмаль штодзень у Беларусі ад раку шыйкі маткі памірае адна жанчына, хвароба "маладзее" — анколагМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- ЭканомікаЗа восем месяцаў Беларусь купіла тавараў амаль на 3,8 млрд долараў больш, чым прадалаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаЗапазычанасць фізічных асоб па спажывецкіх крэдытах за год вырасла на 29,1% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ЭканомікаЗапазычанасць па крэдытах арганізацый горназдабыўной прамысловасці вырасла за год у 9,4 разаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ГрамадстваУ Беларусь паступіла кітайская вакцына ад ВПЧ (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства
- ЭканомікаЗа месяц працэнтныя стаўкі па крэдытах не змяніліся — НацбанкМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+