Мінабароны пацвердзіла факт падзення беспілотніка ў Фрунзенскім раёне Мінска

29 ліпеня, Позірк. Міністэрства абароны пацвердзіла інфармацыю пра падзенне беспілотніка ў Фрунзенскім раёне Мінска.
“Дзяжурнымі сіламі па СПА каля 2 гадзін ночы 29 ліпеня ў паветранай прасторы Рэспублікі Беларусь быў выяўлены і спынены палёт неапазнанай паветранай цэлі — парушальніка парадку выкарыстання паветранай прасторы, ідэнтыфікаванай як БЛА, — гаворыцца ў паведамленні, апублікаваным у тэлеграм-канале ведамства ў 10:34. — У выніку ўздзеяння на яго сродкаў радыёэлектроннай барацьбы 02:33 БЛА ўпаў у раёне дома 72 па вул. Матусевіча г. Мінска”.
Адзначаецца, што пацярпелых няма; праводзіцца праверка. З улікам здарэння “аператыўна робяцца дадатковыя захады па ўзмацненні кантролю за выкарыстаннем паветранай прасторы”.
“Кіраўнік дзяржавы трымае сітуацыю на асабістым кантролі”, — заяўляе Мінабароны.
Прыкладна за гадзіну да з’яўлення рэакцыі ваеннага ведамства пра інцыдэнт са спасылкай на відавочцаў паведаміў партал “Люстэрка”. Было заяўлена, што каля 2:00 29 ліпеня дрон урэзаўся ў дом, упаў на прыпаркаваны аўтамабіль і выбухнуў. Медыя адзначыла, што мае відэазапіс крушэння беспілотніка.
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 24 снежня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаУ 2025 годзе харчовыя тавары найбольш даражэюць у Гродзенскай вобласці, нехарчовыя — у Магілёўскай (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаЛатвія пяты дзень не фіксуе спробаў нелегальнага пераходу мяжы з Беларусі, Літва — другіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ЭканомікаАдток талентаў за мяжу і недастатковае абнаўленне навуковых кадраў па-ранейшаму патрабуюць пільнай увагі — часопіс МінфінаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка



