У Беларусі расце колькасць асуджаных паводле звязаных з наркотыкам артыкулаў КК — Вярхоўны суд

30 ліпеня, Позірк. За першыя шэсць месяцаў 2025 года колькасць асуджаных паводле “антынаркатычных” артыкулаў Крымінальнага кодэкса (327–332) павялічылася на 2,9% у параўнанні з адпаведным перыядам мінулага года, вынікае са статыстычных даных на сайце Вярхоўнага суда.
У студзені — чэрвені за здзяйсненне злачынстваў, звязаных з незаконным абаротам наркотыкаў, асуджана 1.092 чалавекі, за першую палову 2024-га — 1.061.
З гэтай колькасці паводле арт. 328 (незаконны абарот наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх прэкурсораў і аналагаў) асуджана 1.005 чалавек, або 92% (за той жа леташні перыяд — 1.011, або 95,3%).
Паводле першай часткі згаданага артыкула вінаватымі прызнана 645 асоб (64,2% асуджаных паводле арт. 328). З іх да абмежавання волі прыгаворана 442, пазбаўлення волі — 79, арышту — 34, штрафу — 3.
Іншыя меры крымінальнай адказнасці (адтэрміноўка выканання пакарання, умоўнае непрымяненне пакарання, асуджэнне без прызначэння пакарання або вызваленне на падставе прыгавору ад адбывання пакарання) прымененыя ў дачыненні да 87 чалавек.
Колькасць непаўналетніх, асуджаных за “незаконны абарот наркотыкаў без мэты збыту” ў гадавым вымярэнні павялічылася ў 3,3 раза (13 за першую палову 2025 года супраць 4 за той жа перыяд 2024-га). Да абмежавання волі прыгаворана 7, арышту — 2; адтэрміноўку выканання пакарання атрымалі трое, умоўнае прымяненне пакарання — адзін.
Паводле ч. 2–5 ст. 328 у першым паўгоддзі 2025-га асуджана 360 асоб (35,8% прызнаных вінаватымі паводле гэтага крымінальнага артыкула). Пераважная большасць — 345 — пазбаўленая волі. Астатнія 15 асоб прыгавораныя да абмежавання волі (сем — у папраўчай установе адкрытага тыпу).
За “незаконны абарот наркотыкаў з мэтай збыту” асуджана 27 непаўналетніх (пазбаўленне волі — 26, абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу — 1).
Гл. таксама:
14-гадовай мінскай школьніцы пагражае да 20 гадоў пазбаўлення волі за збыт наркотыкаў
41-гадовы беларус затрыманы пры спробе ўвозу з Літвы цыгарэт з марыхуанай
- ЭканомікаАфіцыйны курс долара ў ліпені вырас на 1,9%, з пачатку года — знізіўся на 13% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаПрацэнтныя стаўкі па крэдытах растуць шосты месяц запарМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаПрыбытак банкаў за месяц павялічыўся на 12,3% — даныя рэгулятара (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаПратэрмінаваная запазычанасць прыватнага сектара па крэдытах вырасла амаль у 4 разыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- ПалітыкаЛатушка: Рэжым Лукашэнкі ніколі не быў настолькі прыгатаваны да вайны, як сёння (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаЗапазычанасць фізічных асоб па спажывецкіх крэдытах за год вырасла на 34,8% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка