Мытня Польшчы знайшла кантрабандныя беларускія цыгарэты ў кантэйнерах з Кітаю

30 ліпеня, Позірк. Супрацоўнікі польскай Мытна-падатковай службы (МПС) у Малашэвічах (чыгуначны тэрмінал ля мяжы з Беларуссю) спынілі кантрабанду цыгарэт з беларускімі акцызнымі маркамі, паведамляе Люблінская МПС у Бяла-Падлясцы.
Рынкавы кошт грузу ацэньваецца ў 1,4 млн злотых (каля 380 тыс. долараў).
Адзначаецца, што цыгарэты знаходзіліся ў двух чыгуначных кантэйнерах, якія прыбылі ў Польшчу на грузавых цягніках з Кітаю. У кожным з кантэйнераў было па 40 тыс. пачкаў цыгарэт, якія былі схаваныя сярод легальна ўвезенай прадукцыі.
Люблінская МПС распачала расследаванне. Кантрабандныя цыгарэты адпраўленыя на склад Нацыянальнага падатковага ўпраўлення (НПУ). Пасля таго, як суд прыме рашэнне пра канфіскацыю на карысць дзяржавы, іх знішчаць.
Раней НПУ паведамляла, што пры аглядзе 14–16 ліпеня трох грузавікоў, што рухаліся ў Польшчу з Расіі праз Латвію і Літву, на дне кардонных скрыняў з цыбуляй і бураком было знойдзена 5 млн беларускіх цыгарэт без акцызных марак.

- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 4 жніўня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- ЭканомікаСыход пакупнікоў з ЕС "вельмі істотна" паўплываў на збор дзікарослых ягад у Беларусі — намесніца кіраўніка БелкаапсаюзаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаУ першым паўгоддзі Белкаапсаюз закупіў у насельніцтва сельгаспрадукцыі на 200 млн рублёўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства

