Дыялог пра нацыянальнае прымірэнне магчымы, але без удзелу Лукашэнкі, лічаць у АПК і Офісе Ціханоўскай

30 ліпеня, Позірк. Дэмакратычна настроеныя беларусы праз 5 гадоў пасля масавых пратэстаў супраць фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў-2020, “перажыўшы пераслед <…> працягваюць змаганне за пабудову дэмакратыі ў Беларусі і за яе еўрапейскую будучыню”, да такой высновы прыйшлі ўдзельнікі пасяджэння Аб’яднанага пераходнага кабінета (АПК), якое прайшло 29 ліпеня з удзелам прадстаўнікоў Офіса Святланы Ціханоўскай (ОСЦ), вынікае з інфармацыі АПК.
У АПК і ОСЦ лічаць, што Аляксандр Лукашэнка “за гэтыя гады канчаткова сябе дыскрэдытаваў, працягваючы масавыя рэпрэсіі, здзейсніўшы акт паветранага тэрарызму і стаўшы саўдзельнікам агрэсіі Расіі супраць Украіны”. Дэмсілы, як паведамляецца, “трымаюцца пазіцыі, што дыялог пра нацыянальнае прымірэнне магчымы, але без удзелу Лукашэнкі”.
“Беларусы пакуль не дасягнулі перамогі, шляхам мірнага пратэсту з неймавернай мужнасцю і ўпартасцю змагаючыся з тым жа ворагам, з якім ужо колькі гадоў з падтрымкай амаль усіх краін Захаду змагаецца Украіна. Пуцінскі рэжым і яго хаўруснік у Мінску — пагроза міру і бяспецы ў Еўропе. Дэмакратычная, еўрапейская Беларусь — той выбар, які беларусы і беларускі зрабілі ў жніўні 2020 года і якому застаюцца прыхільныя і праз 5 гадоў. Толькі дэмакратычная Беларусь можа стаць важным чыннікам забеспячэння рэгіянальнай бяспекі”, — адзначылі ўдзельнікі сустрэчы падчас абмеркавання стратэгіі дзеянняў на новы перыяд і прыярытэтных кірункаў, на якіх будуць сканцэнтраваныя супольныя высілкі.
Паводле інфармацыі АПК, падчас пасяджэння быў абмеркаваны “стан дэмакратычнага руху праз 5 гадоў пасля падзей 2020 года: санкцыйная палітыка, прыцягненне Лукашэнкі і яго хаўруснікаў да адказнасці за злачынствы супраць чалавечнасці і ваенныя злачынствы, шляхі вызвалення палітвязняў і рэабілітацыя вызваленых з турмаў, падтрымка добраахвотнікаў, якія ваююць ва Украіне, параненых ваяроў і сем’яў загінулых”. Асобна абмеркаваныя “пытанні нацыянальнага адраджэння, моладзевай палітыкі і міжнароднай дзейнасці дэмакратычных сіл”.
Было падкрэслена, што “дэмакратычныя інстытуты дапамагаюць вырашыць такія праблемы беларусаў у краіне і за мяжой, як забеспячэнне мабільнасці, легалізацыя, атрыманне віз і ДНЖ”, “распрацаваная канцэпцыя кампенсацыі шкоды рэпрэсаваным”.
Сярод іншага на сутсрэчы “абмеркаваныя дакументы стратэгічнага значэння, якія будуць прадстаўленыя на канферэнцыі “Новая Беларусь” на пачатку жніўня”. “У прыватнасці прадстаўнікамі Кабінета зацверджаная пастанова аб падтрымцы беларускіх добраахвотнікаў”, — гаворыцца ў паведамленні.
- Эканоміка
- ЭканомікаАфіцыйны курс долара ў ліпені вырас на 1,9%, з пачатку года — знізіўся на 13% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаПрацэнтныя стаўкі па крэдытах растуць шосты месяц запарМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаПрыбытак банкаў за месяц павялічыўся на 12,3% — даныя рэгулятара (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаПратэрмінаваная запазычанасць прыватнага сектара па крэдытах вырасла амаль у 4 разыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- ПалітыкаЛатушка: Рэжым Лукашэнкі ніколі не быў настолькі прыгатаваны да вайны, як сёння (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаЗапазычанасць фізічных асоб па спажывецкіх крэдытах за год вырасла на 34,8% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка