У ліпені выяўлена больш за 40 злачынстваў, звязаных з уборачнай — МУС
30 ліпеня, Позірк. У ліпені міліцыя выявіла 47 злачынстваў, звязаных з уборачнай кампаніяй, паведамляе прэс-служба Міністэрства ўнутраных справаў.
Як зазначаецца, у асноўным гэта крадзяжы гаруча-змазачных матэрыялаў, камплектуючых і запасных частак да сельгастэхнікі, збожжа новага ўраджаю.
У прыватнасці, у Нясвіжскім раёне (Мінская вобласць) “выкрыта злачынная схема крадзяжу амаль 20 т ГЗМ трыма работнікамі сельскагаспадарчай арганізацыі”, “сума ўрону склала больш як 36 тыс. рублёў”.
У Кармянскім раёне (Гомельская вобласць) аграном гаспадаркі выкраў 20 т збожжа. Акрамя таго, за дробныя крадзяжы прыцягнута да адміністрацыйнай адказнасці каля 100 чалавек. Выяўлены 51 выпадак “незаконнага абарачэння нафтавага вадкага паліва, канфіскавана 3,5 т”.
Супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі ўстанавілі 18 фактаў кіравання транспартам вадзіцелямі аграпрадпрыемстваў у стане ап’янення.
Па выніках маніторынгу ўнесены 574 прадстаўленні аб устараненні прычын і ўмоў, якія садзейнічаюць учыненню правапарушэнняў, 92 з якіх датычацца разукамплектавання тэхнікі.
Кіраўнік МУС Іван Кубракоў на пасяджэнні калегіі УУС Мінаблвыканкама 21 ліпеня заявіў, што “асаблівы акцэнт” у рабоце супрацоўнікі ведамства павінны зрабіць на аграпрамысловай сферы.
Звяртаючыся да міністра 18 ліпеня на селектарнай нарадзе па пытаннях уборкі ўраджаю, Аляксандр Лукашэнка даручыў прымаць самыя жорсткія меры да “несунаў і трасунаў”: “Ніхто за каласок з чалавека не пытаецца. Але калі вінаваты — і за каласок спытаеце”.

- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЛітва і Польшча зафіксавалі першых пасля працяглага перапынку мігрантаў на сваіх межах з Беларуссю (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваМінулым днём на беларускіх метэастанцыях зафіксавана амаль 20 тэмпературных рэкордаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 10 снежня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка


