Латушка падазрае, што Мельнікавай можа не быць у жывых

31 ліпеня, Позірк. Ніякай інфармацыі пра месцазнаходжанне экс-спікера Каардынацыйнай рады Анжалікі Мельнікавай па-ранейшаму няма, паведаміў кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення (НАУ) Павел Латушка на прэс-канферэнцыі ў Варшаве 31 ліпеня.
Сітуацыя “выклікае падазрэнні, што, можа, яна ўжо і не жывая”.
Паводле палітыка, 30 ліпеня ён накіраваў у органы пракуратуры ў Любліне просьбу азнаёміць яго з ходам расследавання аб знікненні Мельнікавай.
Латушка нагадаў, што ён быў заяўнікам у камендатуру паліцыі Варшавы ў сувязі з тым, што здарылася. Пазней адбыўся допыт “практычна ўсіх супрацоўнікаў НАУ, усе яны далі паказанні ў рамках следства”.
“Наколькі я разумею, кола дапытаных асоб было значна шырэйшае. На жаль, у нас няма канкрэтнай інфармацыі. Уся камунікацыя <…> хутчэй носіць нефармальны характар, але яна рэгулярная, за што я ўдзячны польскаму боку, [і] кажа пра тое, што звестак дагэтуль няма“, — сказаў на заканчэнне кіраўнік НАУ.
Раней паведамлялася, што расследаванне ў Польшчы праводзіцца паводле крымінальнага артыкула аб незаконным пазбаўленні волі.
Пра тое, што Мельнікава не на тэрыторыі Польшчы і не выходзіць на сувязь з 25 сакавіка, “Позірку“ паведаміла 28 сакавіка прэс-служба Латушкі — кіраўніка НАУ, лідара фракцыі “Каманда Латушкі і Руху “За Свабоду“ ў КР, куды яна ўваходзіла.
Пазней СМІ паведамілі, што спікер КС магла вылецець з Польшчы ў Вялікабрытанію, куды на яе імя быў набыты авіябілет.
7 красавіка стала вядома, што паліцыя Вялікабрытаніі не праводзіць расследаванне ў сувязі з яе знікненнем. У той жа дзень партал “Зеркало” заявіў пра размову з былым мужам Мельнікавай, які пацвердзіў, што іх дзеці — дзяўчынкі 7 і 13 гадоў — знаходзяцца з ім у Беларусі.
Праз 10 дзён, 17 красавіка, Польскае радыё са спасылкай на нацыянальную пракуратуру паведаміла, што расследаваннем знікнення Мельнікавай па даручэнні пракуратуры зоймецца Агенцтва ўнутранай бяспекі Польшчы.
Яшчэ праз тыдзень, 24 красавіка, Латушка заявіў аб атрыманні пісьмовых адказаў ад польскіх праваахоўных органаў па сітуацыі, звязанай са знікненнем Мельнікавай.
Расследвальнік The Insider Грозеў: Упэўнены, мы ўстановім, дзе фізічна знаходзіцца Мельнікава
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаУ мінскім аэрапорце па вяртанні з Грузіі затрыманы фатограф Аляксандр ШышкоМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаЛатвія 11 дзён запар фіксуе больш спробаў незаконнага пераходу мяжы, чым іншыя суседнія з Беларуссю краіны ЕСМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаУ студзені — лютым адмоўнае сальда знешняга гандлю інвестыцыйнымі таварамі вырасла да 118 млн долараў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+



