Мінск 05:04

Афіцыйны курс долара ў ліпені вырас на 1,9%, з пачатку года — знізіўся на 13%

Ілюстрацыя: freepik.com

1 жніўня, Позірк. На 12,97% (з 3,4735 да 3,0230 рубля) знізіўся афіцыйны курс долара ЗША ў Беларусі за студзень — ліпень 2025 года. Гэта другі паказчык на тэрыторыі былога СССР, сведчыць праведзены “Позіркам” параўнальны аналіз каціровак цэнтрабанкаў на 31 снежня 2024 года і 31 ліпеня 2025-га.

На першым месцы Расія, дзе долар за сем месяцаў афіцыйна патаннеў на 19,52% (са 101,6797 да 81,8347 рубля), на трэцім — Таджыкістан (-12,85%, з 10,9325 да 9,5272 самані).

У ліпені амерыканская валюта ў Беларусі падаражэла на 1,91% — шостае месца пасля Казахстана (+4,99%), Расіі (+4,29%), Латвіі, Літвы і Эстоніі (+3,40%).

Даведачна: у Польшчы долар у ліпені падаражэў на 3,02%, за сем месяцаў 2025 года — патаннеў на 9,16% (з 4,1012 да 3,7257 злотага).

Іншыя падрабязнасці даступныя падпісчыкам “Позірк+”

Падзяліцца: