Мінск 09:45

Курс наяўнага долара паказаў месячны рост упершыню пасля лістапада 2024 года

Ілюстрацыя: pixabay.com

1 жніўня, Позірк. На 13,81% (з 3,4625 да 2,9845 рубля) знізіўся ў студзені — ліпені 2025 года сярэдні курс наяўнага долара ЗША, сведчыць праведзены “Позіркам” аналіз каціровак, якія выстаўляюць галаўныя аддзяленні беларускіх банкаў.

У студзені долар патаннеў на 2,29% (да 3,3831), у лютым — на 5,10% (да 3,2107), у сакавіку — на 2,95% (да 3,1161), у красавіку — на 3,57% (да 3,0049), у траўні — на 0,69% (да 2,9843), у чэрвені — на 0,97% (да 2,9553), у ліпені — падаражэў на 0,99%.

Курс амерыканскай валюты паказаў месячны рост упершыню пасля лістапада 2024 года, калі ён павялічыўся на 7,77% (з 3,2996 да 3,5561 рубля). У снежні сярэдняя каціроўка долара знізілася на 2,63%, са снежня да чэрвеня — на 16,89%.

Падрабязнасці даступныя падпісчыкам “Позірк+”

Падзяліцца: