Рассельханагляд вярнуў у Беларусь мясную прадукцыю праз “сур’ёзныя хібы” у дакументах

4 жніўня, Позірк. Больш за 1,6 тоны каўбасных вырабаў і вяндліны вярнула ў Беларусь упраўленне Федэральнай службы па ветэрынарным і фітасанітарным наглядзе (Рассельгаснагляд) па Бранскай, Смаленскай і Калужскай абласцях Расіі.
Ведамства 4 жніўня паведаміла, што груз, які транспартаваўся ва Узбекістан, на мінулым тыдні быў правераны ў пункце прыёму апавяшчэння (ППА) “Чырвоны Камень” Злынкаўскага раёна (Бранская вобласць РФ, мяжуе з Гомельскай вобласцю Беларусі).
У ходзе ветэрынарнага кантролю “высветлілася, што ў прадстаўленых суправаджальных дакументах меліся сур’ёзныя хібы, датычныя даты іх афармлення, даты пагрузкі, адрасы месца прызначэння ды іншых даных”.
“У выніку, пасля завяршэння праверачных мерапрыемстваў, згодна з патрабаваннямі дзейнага ветэрынарнага заканадаўства, гэты груз быў вернуты <…> на тэрыторыю Рэспублікі Беларусь”, — гаворыцца ў паведамленні.
29 ліпеня стала вядома, што на тым жа ППА ў Беларусь не ўпусцілі 22 т расійскіх кавуноў — праз несапраўдны фітасанітарны сертыфікат.
12 чэрвеня Рассельгаснагляд арыштаваў аўтамабіль, што ехаў з Беларусі з грузам “рыбы ласосевых парод невядомага паходжання”.
9 чэрвеня ведамства не прапусціла ў Беларусь 18 тон агуркоў. 31 траўня Рассельгаснагляд не прапусціў у РФ тры партыі беларускай малочнай прадукцыі агульнай вагой 3,9 тоны, 20 траўня — мясныя і малочныя прадукты, 6 мая — сардэлькі з цяляцінай, 21 красавіка — больш за 20 т аўстралійскай серыалелы.
20 сакавіка паведамлялася, што віцебскія мытнікі спынілі спробу вывазу ў РФ 13 т ахалоджанага ласося коштам амаль 900 тыс. рублёў. Паводле дакументаў у грузавіку мусілі былі быць ванільныя сушкі.
6 сакавіка Дзяржаўны мытны камітэт паведамляў пра спробу вывазу з Беларусі ў РФ буйной партыі ахалоджанага ласося. Парушэнне патрабаванняў транспартавання рыбнай прадукцыі было зафіксаванае гомельскімі мытнікамі “пры правядзенні адмысловых мерапрыемстваў паблізу беларуска-расійскага ўчастка мяжы”.
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- АнонсыАнонсы падзей на 4 жніўня — 21 верасня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаАктыўнасць мігрантаў на мяжы расце, нягледзячы на меры, якія прымаюць суседнія краіны ЕС (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+