Долар і юань патаннелі на першых біржавых таргах тыдня

4 жніўня, Позірк. Амерыканская і кітайская валюты патаннелі на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 4 жніўня 2025 года.
Курс долара знізіўся да 2,9921 рубля (-0,09%; -0,0027), юаня — да 4,0957 рубля за 10 (-0,28%, -0,0117).
Расійскі рубель падаражэў да 3,6905 за 100 (+0,06%; +0,0023), еўра — да 3,4446 (+0,13%; +0,0046).
На мінулым працоўным тыдні (28 ліпеня — 1 жніўня) долар падаражэў на 1,61% (з 2,9473 да 2,9948 рубля), юань — на 0,03% (з 4,106 да 4,1074 за 10); еўра — на 0,58% (з 3,46 да 3,44), расійскі рубель патаннеў на 0,4% (з 3,703 да 3,6882 за 100).
Афіцыйны курс долара ў Беларусі за студзень — ліпень 2025 года знізіўся на 12,97% (з 3,4735 да 3,023 рубля) — гэта другое месца на тэрыторыі былога СССР, сведчыць праведзены “Позіркам” параўнальны аналіз каціровак цэнтрабанкаў на 31 снежня 2024 года і 31 ліпеня 2025-га (па выніках студзеня, студзеня — лютага, студзеня — сакавіка, студзеня — красавіка, студзеня — траўня, студзеня — чэрвеня таксама другое месца, -1,73%, -8,54%, -10,25%, -12,16%, -13,7%, -14,6%).
У 2024 годзе афіцыйны курс долара ў Беларусі вырас на 9,32% (з 3,1775 да 3,4735 рубля). Гэта чацвёрты паказчык на тэрыторыі былога СССР.

- Эканоміка
- ЭканомікаНа сайце дзяржслужбы занятасці рэзка зменшылася колькасць вакансій (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- АнонсыАнонсы падзей на 4 жніўня — 21 верасня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка