Парушэнні ліцэнзійных патрабаванняў устаноўлены амаль на ўсіх палігонах ТКА
5 жніўня, Позірк. На 142 (97% ад усіх) палігонах цвёрдых камунальных адходаў (ТКА) прысутнічаюць парушэнні ліцэнзійных патрабаванняў, паведаміла прэс-служба Мінпрыроды па выніках нарады з удзелам міністра Сяргея Масляка.
Па стане на 1 ліпеня ў Беларусі налічваецца 146 аб’ектаў пахавання камунальных адходаў: у Брэсцкай вобласці — 22 палігоны, Віцебскай — 27, Гомельскай — 25, Гродзенскай — 19 палігонаў, Мінскай — 31, Магілёўскай —21, у Мінску — адзін.
Тыповым парушэннем названа незахаванне зацверджанага тэхналагічнага рэгламенту пахавання адходаў.
Для ўстаранення выяўленых парушэнняў у адрас прадпрыемстваў-уласнікаў палігонаў ТКА было накіравана 120 прадпісанняў аб устараненні ліцэнзіятам парушэнняў заканадаўства аб ліцэнзаванні, у тым ліку 108 прадпісанняў з тэрмінам выканання да 1 ліпеня.
Большасць прадпрысанняў (87; 81%) не выканана ў тэрмін, што “з’яўляецца падставай для прыпынення дзеяння ліцэнзіі тэрмінам да шасці месяцаў”.
У лютым Масляк паведамляў, што ўзровень выкарыстання камунальных адходаў дасягнуў 38, 4%.
“Як і ў іншых развітых краінах, адходаў утвараецца шмат: больш за 50 млн тон ад вытворчасці і каля 4 млн тон цвёрдых камунальных адходаў у год”, — сказаў чыноўнік.
Нацыянальнай стратэгіяй развіцця эканомікі замкнутага цыкла (цыркулярнай эканомікі) прадугледжваецца павелічэнне ўзроўню выкарыстання цвёрдых камунальных адходаў да 90 працэнтаў ад іх агульнага аб’ёму ў 2035 годзе.

- Грамадства
- ГрамадстваПраз вясновыя замаразкі многія гаспадаркі страцілі ўвесь ураджай пладовых і ягадных культур — Белгідрамет (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУпершыню за амаль два гады Польшча ўжо тыдзень не фіксуе спроб нелегальнай міграцыі з Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаРуднік: За апошнія пяць гадоў змяніліся стылістыка, фарматы, якасць і тэмы, з якімі працуе беларуская прапаганда (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ГрамадстваСярэдняя тэмпература восенню 2025 года перавысіла норму на 1,6 градуса — Белгідрамет (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваДа канца працоўнага тыдня захаваецца цёплае надвор'е, у выхадныя чакаецца рэзкае пахаладанне — Белгідрамет (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаПры ўдзеле Ціханоўскай у Фларэнцыі адкрыўся Цэнтр беларускай супольнасці, будзе адкрыты прытулак для палітуцекачоў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+

