Золатавалютныя рэзервы Беларусі дасягнулі амаль 12 млрд долараў
5 жніўня, Позірк. Міжнародныя рэзервовыя актывы Беларусі на 1 жніўня 2025 года склалі 11 млрд 938 млн долараў у эквіваленце, што з’яўляецца новым рэкордам, сведчаць папярэднія звесткі Нацыянальнага банка.
За ліпень золатавалютныя рэзервы (ЗВР) выраслі на 400,3 млн долараў (+3,5%).
Манетарнае золата ў структуры ЗВР складае 5 млрд 710,8 млн даляраў (+18,7 млн за месяц; +0,3%), Спецыяльныя правы запазычання — 1 млрд 410,3 млн (-8,2 млн; -0,6%), рэзервовыя актывы ў замежнай валюце — 4 млрд 817 млн (+389,9 млн; +8,8%).
Рэзервовая пазіцыя ў Міжнародным валютным фондзе і іншыя актывы засталіся ранейшымі -0,03 млн і 0,1 млн долараў адпаведна.
На 1 студзеня рэзервовыя актывы складалі 8 млрд 922,6 млн долараў. Такім чынам, за сем месяцаў яны выраслі на 3 млрд 15,4 млн долараў (+33,8%).
Чыстыя замежныя актывы Нацыянальнага банка за першае паўгоддзе 2025 года знізіліся на 1,8% (з 32 млрд 673,6 млн на 1 студзеня да 32 млрд 83 млн рублёў на 1 ліпеня), сведчыць праведзены “Позіркам“ аналіз звестак рэгулятара.
За 2024 год ЗВР павялічыліся на 795,2 млн долараў (+9,78%).
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь трэці месяц запар на апошнім месцы ў ЕАЭС па дынаміцы сельгасвытворчасціМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- ПалітыкаУ метадычцы для “адзінага дня інфармавання" Беларусь названая "верацярпімай карчмой" (+ каментар эксперта)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 2–4 жніўня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка