Праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ восем чалавек

7 жніўня, Позірк. Беларуская праваабарончая супольнасць прызнала палітвязнямі яшчэ восем чалавек, вынікае з сумеснай заявы, апублікаванай у тым ліку цэнтрам “Вясна”.
Адпаведным статусам надзеленыя Анастасія Гарчакова і Анастасія Сікірская, асуджаныя на 2 гады пазбаўлення волі паводле арт. 3611 Крымінальнага кодэкса (стварэнне экстрэмісцкага фарміравання або ўдзеле ў ім).
Таксама палітвязням прызнаны Павел Аляксееў, прыгавораны да 5 гадоў пазбаўлення волі паводле арт. 3611 і арт. 130 (распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы) КК.
У спіс уключаныя ўзятыя пад варту Рычард Логвінаў, Валянцін Нікішын, Кацярына Дзяруга, Ян Пацюпа — усе абвінавачваюцца паводле арт. 3614 КК (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці) і Аляксандр Здаравеннаў — артыкул невядомы.
Прадстаўнікі праваабарончай супольнасці запатрабавалі спыніць “пераслед правамерных формаў выказвання меркаванняў”, неадкладна вызваліць згаданых людзей і іншых палітвязняў, спыніць рэпрэсіі і прыняць меры, накіраваныя на “дэкрыміналізацыю дыфамацыйных правапарушэнняў і адмену артыкулаў Крымінальнага кодэкса, якія прадугледжваюць адказнасць за абразу дзяржавы, дзяржаўных сімвалаў і службовых асоб”, спыніць усе раней узбуджаныя паводое гэтых артыкулаў справы.
Акрамя “Вясны”, заяву падпісалі Lawtrend, Respect-Protect-Fulfill, Human Constanta, Беларускі ПЭН і “Прававая ініцыятыва”.
На дадзены момант праваабаронцы прызнаюць палітвязнямі 1.191 чалавека.

- Грамадства
- ГрамадстваПраз вясновыя замаразкі многія гаспадаркі страцілі ўвесь ураджай пладовых і ягадных культур — Белгідрамет (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУпершыню за амаль два гады Польшча ўжо тыдзень не фіксуе спроб нелегальнай міграцыі з Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаРуднік: За апошнія пяць гадоў змяніліся стылістыка, фарматы, якасць і тэмы, з якімі працуе беларуская прапаганда (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ГрамадстваСярэдняя тэмпература восенню 2025 года перавысіла норму на 1,6 градуса — Белгідрамет (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваДа канца працоўнага тыдня захаваецца цёплае надвор'е, у выхадныя чакаецца рэзкае пахаладанне — Белгідрамет (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаПры ўдзеле Ціханоўскай у Фларэнцыі адкрыўся Цэнтр беларускай супольнасці, будзе адкрыты прытулак для палітуцекачоў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+

