У суд Беластока перададзеная справа беларуса, які абвінавачваецца ў спробе супрацы з КДБ

8 жніўня, Позірк. У Акруговы суд Беластока (Польшча) перададзеная справа грамадзяніна Беларусі Арцёма К., які абвінавачваецца ў спробе ўсталяваць супрацу з беларускім КДБ “для далейшай выведвальна-дыверсійнай дзейнасці на тэрыторыі Польшчы ды іншых краін Еўрапейскага саюза”.
Паводле інфармацыі польскай пракуратуры, у перыяд з 8 па 12 снежня 2024 года мужчына ў Варшаве “заявіў пра гатоўнасць дзейнічаць у інтарэсах замежнай (беларускай) выведкі, а менавіта Камітэта дзяржаўнай бяспекі Беларусі супраць Рэспублікі Польшча”. У прыватнасці, як сцвярджаецца, ён быў гатовы прадставіць звесткі пра месцазнаходжанне аб’ектаў крытычнай інфраструктуры на тэрыторыі Польшчы, а таксама інфармацыю пра беларускіх грамадзян, якія жывуць у гэтай еўрапейскай краіне.
19 снежня 2024 года мужчыну затрымалі супрацоўнікі Агенцтва ўнутранай бяспекі (ABW). У той жа дзень пракурор выставіў яму абвінавачанне паводле ч. 2 арт. 13 (замах на здзяйсненне злачынства) і ч. 3 арт. 130 (шпіянаж) за “няўдалую спробу заявіць пра гатоўнасць дзейнічаць у інтарэсах замежнай выведкі” супраць Польшчы. Паведамляецца, што беларус не прызнаў сябе вінаватым.
Абвінавачаны знаходзіцца пад вартай. Пакаранне за злачынства, якое ставіцца яму ў віну, — ад 6 месяцаў да 8 гадоў пазбаўлення волі.
Летась у лістападзе ABW паведамляла пра накіраванне ў суд матэрыялаў крымінальнай справы ў дачыненні да двух мужчын, абвінавачаных у шпіянажы на карысць беларускай выведкі. Фігурантамі справы былі 53-гадовы грамадзянін Беларусі Мікалай М. і 59-гадовы грамадзянін Польшчы Бернард Ш.
6 лістапада супрацоўнікі ABW затрымалі ў Варшаве грамадзяніна Беларусі, падазраванага ў спробе падпалу аб’екта, што месціцца ў Гданьску.
Адзначалася, што гэта “чарговы арышт у рамках расследавання дзейнасці арганізаванай злачыннай групы, якая на замову замежных спецслужбаў здзяйсняла дыверсіі, у прыватнасці, падпалы”.
16 сакавіка 2023 года Марыюш Каміньскі, які на той час займаў пасаду міністра ўнутраных спраў і адміністрацыі Польшчы, паведаміў, што ABW затрымала дзевяць замежнікаў паводле падазрэння ў супрацы з расійскімі спецслужбамі.
Паводле слоў Каміньскага, доказы паказваюць на тое, што група займалася маніторынгам чыгуначных маршрутаў.
19 снежня 2023 года стала вядома, што Люблінскі акруговы суд вынес прыгавор 14 замежнікам, абвінавачаным у шпіянажы на карысць Расіі. Сярод іх трое грамадзян Беларусі.

- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаДа 2030 года плануецца адрамантаваць 25 тыс. км дарог — Мінтранс (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваЗа апошнія тры дні на беларускіх метэастанцыях зафіксавана 14 тэмпературных рэкордаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗа першую дэкаду сакавіка суседнія краіны ЕС зафіксавалі 23 спробы нелегальнай міграцыі з тэрыторыі Беларусі, з пачатку года — амаль 150 (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ЭканомікаАграсэрвісныя арганізацыі выпускаюць больш за 600 найменняў запчастак для імпартнай тэхнікі — ГалоўдзяржтэхнаглядМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка


