МУС справаздачылася аб затрыманні ў Мінску 70 замежнікаў і шлюбнай пары, якая арганізавала канал нелегальнай міграцыі

9 жніўня, Позірк. Пра раскрыццё схемы нелегальнай міграцыі паведаміла 9 жніўня Міністэрства ўнутраных спраў.
Супрацоўнікамі Галоўнага ўпраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй (ГУБАЗіК) пры сілавой падтрымцы атрадаў спецпрызначэння ўнутраных войскаў МУС у Мінску затрыманыя “раней судзімыя муж і жонка, а таксама 70 нелегалаў”, гаворыцца ў рэлізе ведамства.
Адзначаецца, што 43-гадовая жанчына і 44-гадовы мужчына з траўня па ліпень 2025 года “аказвалі дапамогу грамадзянам трэціх краін у незаконным уездзе і знаходжанні на тэрыторыі Беларусі”. За свае паслугі “фігуранты атрымлівалі грашовую ўзнагароду ад 50 да 100 долараў ад кожнага кліента”.
“Замежнікі выкарыстоўвалі тэрыторыю нашай краіны для часовага пражывання і нелегальнага працаўладкавання, а таксама для далейшага руху ў краіны Еўрасаюза”, — заяўляе МУС.
Распачатая крымінальная справа за арганізацыю незаконнай міграцыі (арт. 3711 КК). “Усе фігуранты знаходзяцца ў ІЧУ, ім пагражае да 7 гадоў пазбаўлення волі. Нелегальных мігрантаў чакае выправаджэнне з краіны. Устанаўліваюцца іншыя ўдзельнікі супрацьпраўнай дзейнасці”, — паведамляе ведамства.
Паводле сцвярджэння МУС, за сем месяцаў 2025 года з Беларусі выправаджана амаль 3 тыс. замежнікаў і асоб без грамадзянства.
Сілавыя ведамствы час ад часу справаздачацца аб затрыманні ў Беларусі мігрантаў, аднак міграцыйны крызіс на межах з суседнімі краінамі ЕС працягваецца з вясны 2021 года.
Праведзены “Позіркам” аналіз даных памежных службаў Латвіі, Літвы і Польшчы паказаў, што фіксаваная краінамі Еўрасаюза на мяжы з Беларуссю актыўнасць мігрантаў расце, нягледзячы на прымаемыя меры.
У студзені — ліпені 2025 года зафіксавана 27.360 спробаў незаконнага пераходу з Беларусі ў ЕС. Гэта на 7,2% больш, чым за сем месяцаў мінулага года, і на 12,7% больш, чым за аналагічны перыяд 2023 года.
Улады суседніх еўрапейскіх дзяржаў лічаць міграцыйны крызіс “гібрыднай атакай”, арганізаванай рэжымамі ў Мінску і Маскве.
Аляксандр Лукашэнка неаднаразова заяўляў, што беларускія памежнікі не будуць спыняць нелегальных мігрантаў, якія ідуць у Еўрасаюз праз Беларусь, таму што іх туды нібыта паклікалі.

- Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаРыжычэнка мае намер заняцца ў АПК распрацоўкай эканамічнай стратэгіі бяспекі і рэформаў для Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 7–8 жніўня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка