Прагноз BEROC: Рост ВУП Беларусі па выніках 2025 года — не больш за 2%, інфляцыя — менш за 10%

12 жніўня, Позірк. Эканоміка Беларусі будзе павольна “астываць” у сярэднетэрміновай перспектыве пры адсутнасці моцных знешніх шокаў, гаворыцца ў прагнозе даследчага цэнтра BEROC па выніках першай паловы 2025 года. Прэзентацыя аналізу прайшла 12 жніўня.
На думку экспэртаў, вяртанне да раўнаважнага стану “чакаецца працяглым“, бо ўзровень перагрэву ў другім квартале 2025 года “заставаўся паблізу рэкордных значэнняў з 2014 года, а агулам няжорсткая эканамічная палітыка працягне падтрымліваць высокі ўзровень унутранага попыту”.
“Рост ВУП прагназуецца паблізу 2% у 2025 годзе з наступным запаволеннем да 0-1,5% у 2026-м“, — прагназуе BEROC.
Разам з тым, канстатуюць эксперты, інфляцыя рухаецца да верхняй мяжы іх прагнозу 7-9% на канец года. “Набліжэнне інфляцыі да двухзначных тэмпаў можа справакаваць прыняцце рэакцыйных мер па аднаўленні той ступені жорсткасці цэнавага кантролю, якая існавала да яго некаторага паслаблення ў красавіку 2025 года. Калі цэнавы кантроль будзе больш жорсткім, то інфляцыя складзецца паблізу ніжняй мяжы дыяпазону 7-9% па выніках года, але выдаткамі стануць павелічэнне інфляцыйнага падстрэшка і верагоднае паслабленне эканамічнай актыўнасці ў 2026-м. <…> Перадумоў для таго, каб інфляцыя была вышэйшай за 10%, я не бачу“, — заявіў на прэзентацыі экспэрт BEROC Анатоль Харытончык.
Разважаючы пра інфляцыю, даследчы цэнтр адзначае, што перагрэтыя ўнутраны попыт і рынак працы здзяйснялі “падвышальны ціск на кошты“.
“Рызыкі для базавага сцэнара застаюцца высокімі як з боку ўнутранай эканамічнай палітыкі, так і знешніх умоў, — лічаць эксперты. — Санкцыйная палітыка ЗША ў дачыненні да Расіі і Беларусі, а асабліва яе наступствы для эканомік высока няпэўныя. Пры гэтым адчувальная не толькі верагоднасць узмацнення жорсткасці санкцый, але і іх змякчэння, што будзе спрыяць больш высокаму “здароваму“ росту эканомікі Беларусі ў 2026-м у параўнанні з базавым прагнозам“.
ВУП краіны (складаецца з ВРП шасці абласцей і сталіцы) павялічыўся за студзень — чэрвень 2025 года на 2,1% да аналагічнага перыяду 2024-га.
Паводле афіцыйных прагнозных (дэ-факта планавых) параметраў на 2025 год, рост ВУП павінен скласці 4,1%.
Як паведамляў “Позірк“, спажывецкія кошты ў ліпені 2025 года выраслі на 0,2% у параўнанні з чэрвенем, на 5,6% — да снежня 2024 года, на 7,4% — да ліпеня 2024-га. Планавы паказчык — 5%.
- Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаПрагноз BEROC: Рост ВУП Беларусі па выніках 2025 года — не больш за 2%, інфляцыя — менш за 10% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаЦэны на бульбу ў ліпені знізіліся пасля чатырохмесячнага бесперапыннага росту (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаБудаўніча-мантажныя работы за год падаражэлі на 11,1% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаЛябедзька раіць новаму прадстаўніку дэмсіл ва Украіне пачаць з юрыдычнай рэгістрацыі іх прысутнасці (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка