Латушка накіраваў уладам Польшчы тлумачэнні з нагоды складанасці пацверджання беларусамі дакументаў, атрыманых у БССР
14 жніўня, Позірк. Тлумачэнне сітуацыі з апастылем, які неабходна ставіць у МЗС Беларусі на дублікаты дакументаў савецкага перыяду, накіраваў у Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі, а таксама ў МЗС Польшчы намеснік кіраўніка Аб’яднанага пераходнага кабінета Святланы Ціханоўскай Павел Латушка, паведамляе прэс-служба АПК.
Апошнім часам у беларусаў, якія пражываюць у Польшчы, мясцовыя ўлады адмаўляюцца прымаць дакументы, якія не маюць афіцыйнага пацяврджэння. Магчыма, гэта звязана з указаннямі МУС краіны ад 28 ліпеня. У лісце ведамства гаворыцца, што, калі грамадзяне Беларусі маюць намер выкарыстоўваць на тэрыторыі Польшчы дакументы, атрыманыя ў савецкія часы, ім неабходна атрымаць дублікат і пацвердзіць яго апастылем у МЗС на радзіме. Арыгіналы на старых бланках не прымаюцца.
Латушка адзначыў, што, згодна з указам Аляксандра Лукашэнкі ад 4 верасня 2023 года № 278, атрыманне такіх дублікатаў і апастыля магчыма выключна пры асабістай прысутнасці зацікаўленай асобы на тэрыторыі Беларусі альбо на падставе аформленай там даверанасці.
“Відавочна, што пераважная большасць беларусаў, якія вымушана пакінулі Беларусь з-за рэпрэсій рэжыму Лукашэнкі і працягваюць апазіцыйную дзейнасць у падтрымку дэмакратызацыі Беларусі, не могуць выехаць у Беларусь для выканання гэтых умоў. Вяртанне на радзіму пагражае ім пазбаўленнем волі і катаваннямі“, — гаворыцца ў лісце.
Таксама Латушка падкрэсліў беспрэцэдэнтны ўзровень рэпрэсій: толькі ў 2025 годзе ў дачыненні да беларусаў было ўзбуджана больш за 870 крымінальных спраў за ўдзел у легальных акцыях і маршах за мяжой, перш за ўсё ў Польшчы.
“Паколькі канкрэтны спіс асоб невядомы, вяртанне ў Беларусь пагражае крымінальным пераследам неабмежаванаму колу людзей”, — падкрэсліў намеснік кіраўніка АПК.
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, ЭканомікаЗ 2023 года колькасць інжынерных класаў павялічылася больш, чым у два разыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаРасіяне ў новым навучальным годзе выкарыстоўвалі квоту на бюджэтныя месцы ў ВНУ Беларусі толькі на чвэрцьМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ГрамадстваТры ВНУ аб'яўлялі дадатковы набор першакурснікаў — МінадукацыіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- ЭканомікаУ ліпені без уліку сезоннага фактару больш за ўсё падаражэлі паштовыя паслугі, гарачае водазабеспячэнне і квіткі на міжнародныя цягнікі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+