Міліцыя абвяргае інфармацыю, што замежныя студэнты, якія пабіліся ў Мінску, — пакістанцы
14 жніўня, Позірк. Інфармацыя, распаўсюджаная ў інтэрнэце, пра бойку ў Мінску групы пакістанцаў,“ не адпавядае рэчаіснасці”, паведаміла 14 жніўня прэс-служба ГУУС Мінгарвыканкама.
“Аб дадзеным інцыдэнце, які здарыўся 19 чэрвеня бягучага года, супрацоўнікам міліцыі стала вядома ў гэты ж дзень, — гаворыцца ў рэлізе. — Аператыўнікі затрымалі парушальнікаў — замежных студэнтаў, якія навучаюцца ў сталічным універсітэце ўжо некалькі гадоў. Цяпер па гэтым факце праводзіцца праверка”.
Трое замежнікаў, чыё грамадзянства не называецца, “змешчаныя ў ізалятар часовага ўтрымання“, “у дачыненні да затрыманых складзеныя адміністрацыйныя пратаколы за парушэнне грамадскага парадку, таксама будзе разгледжанае пытанне аб іх выдварэнні з краіны“.
Сталічная міліцыя сцвярджае, што захаванне замежнікамі міграцыйнага заканадаўства “знаходзіцца на пастаянным кантролі — да парушальнікаў прымяняюцца розныя меры ўздзеяння аж да выправаджэння“.
Надзею на “паспяховае ажыццяўленне ўсіх дамоўленасцяў аб рэалізацыі праектаў і накіраванні пакістанскіх кваліфікаваных спецыялістаў для працы ў Беларусь” выказаў Аляксандр Лукашэнка ў віншаванні прэм’ер-міністру Пакістана Шахбазу Шарыфу з Днём незалежнасці.
11 красавіка Лукашэнка па выніках сустрэчы ў Мінску з Шарыфам заявіў, што краіны дамовіліся выпрацаваць механізм прыезду ў Беларусь пакістанскіх працоўных мігрантаў. Паводле яго, Беларусь гатовая прыняць на працу 100-150 тыс. спецыялістаў.
Гэтыя планы выклікалі неадназначную рэакцыю ў грамадстве, якая, у сваю чаргу, выклікала раздражненне ў беларускіх уладаў.
“Зацікаўленыя” хочуць “узбурыць беларускае грамадства” праблемай мігрантаў, у прыватнасці тэмай прыезду ў Беларусь работнікаў з Пакістана, заявіў Лукашэнка 25 красавіка на нарадзе аб развіцці раёнаў Гомельскай вобласці, пацярпелых у выніку катастрофы на ЧАЭС.
“КДБ [я] даручыў: паглядзіце, праверце, адкуль ногі растуць, — сказаў ён. — Ад збеглых глядзяць, дзе мы нешта там сказалі, каб гэта вывярнуць і ў народ укінуць. [Мы] адну такую кропку ў Беларусі выявілі. Аказваецца, смаркач 16-гадовы. Ну не ён жа гэта прыдумаў і адгледзеў. Яму адтуль (з-за мяжы. — “Позірк”.) скінулі інфармацыю сюды: ты, давай тут, круці. Па-мойму, у Брэсцкай вобласці выявілі такую групу”.
Міністэрства ўнутраных спраў адрапартавала аб выяўленні “актыўных правакатараў, якія наўмысна спрабавалі нагнятаць абстаноўку ў краіне і маніпуляваць грамадскай думкай“, распаўсюджваючы інфармацыю аб уездзе ў Беларусь 150 тыс. грамадзян Пакістана. МУС не ўзгадала, што гаворка ідзе пра непаўналетняга грамадзяніна, як сцвярджаў Лукашэнка.
Звязаны з сілавікамі тэлеграм-канал апублікаваў відэазапіс з затрыманымі за каментары і ролікі ў “ЦікТоку“ 18-гадовым хлопцам і 20-гадовай дзяўчынай. Маладыя людзі выбачаліся на камеру за “распаўсюд фэйкаў“ і “гнеўныя каментары на адрас жыхароў цудоўнай краіны Пакістана”.
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- ЭканомікаАдмоўнае сальда знешняга гандлю таварамі рэзідэнтаў "Вялікага каменя" павялічылася ў 2,4 раза ў параўнанні з першай паловай 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаЧыстыя замежныя актывы Нацбанка ад пачатку года выраслі на 5% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка1 верасня павышаюцца пенсіі і базавая стаўкаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка