Толькі ў адной з шасці свабодных эканамічных зон атрымалася нарасціць прыбытак у першым паўгоддзі

16 жніўня, Позірк. Агульны чысты прыбытак свабодных эканамічных зон (СЭЗ) па выніках студзеня — чэрвеня 2025 года склаў 1 млрд 178,7 млн рублёў — на 28,7% менш, чым за аналагічны перыяд 2024-га (1 млрд 653,2 млн), сведчыць праведзены “Позіркам” аналіз штоквартальных даных Нацыянальнага статыстычнага камітэта.
За гэты перыяд нарасціць прыбытак у гадавым вымярэнні атрымалася толькі ў адной з шасці СЭЗ — “Брэст” — да 248,7 млн рублёў (242,7 млн; +2,5%).
У чатырох зонах прыбытак знізіўся: “Магілёў” — да 90,7 млн (234,7 млн; у 2,6 раза), “Віцебск” — да 113 млн (163,2 млн; -30,8%), “Мінск” — да 534,9 млн (644,9 млн; -17,1%), “Гомель-Ратон” — да 247,2 млн (267,5 млн; -7,6%).
Рэзідэнты СЭЗ “Гродна-інвест” спрацавалі са стратамі ў 55,8 млн рублёў (годам раней быў прыбытак — 100,2 млн).

- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваПадзеі лета 2024 года паказалі на недастатковую шчыльнасць маніторынгу небяспечных лакальных метэаз'яў — БелгідраметМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка

