У дашкольных установах Беларусі недакамплект сродкаў навучання і абсталявання

18 жніўня, Позірк. У дашкольных установах Беларусі недакамплект сродкаў навучання, абсталявання і навучальных выданняў, вынікае з матэрыялаў, распрацаваных для членаў інфармацыйна-прапагандысцкіх груп да чарговага “адзінага дня інфармавання“.
Штомесячнае ідэалагічнае мерапрыемства пройдзе 21 жніўня пад дэвізам “Адукацыя і навука — рухаючыя сілы развіцця грамадства і дзяржавы”.
Метадычкі традыцыйна падрыхтаваныя ў НДІ тэорыі і практыкі дзяржаўнага кіравання Акадэміі кіравання пры прэзідэнце для працы ідэолагаў, прапагандыстаў і чыноўнікаў з трыма мэтавымі групамі — інтэлігенцыяй, моладдзю і рабочымі.
У матэрыялах прыводзіцца статыстыка, згодна з якой забяспечанасць устаноў дашкольнай адукацыі (УДА) сродкамі навучання, абсталяваннем, навучальнымі выданнямі агулам складае 90,5%. Такім чынам, недакамплект — 9,5%.
У краіне функцыянуе 3.721 УДА, куды ходзіць 338,3 тыс. дзяцей і дзе занята 55 тыс. педработнікаў. “Доля дзяцей ва ўзросце ад 1 да 6 гадоў, якія атрымліваюць дашкольную адукацыю, складае 88,5%, пры гэтым запыты на наведванне УДА задаволеныя цалкам”, — сцвярджаецца ў метадычках.

- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ГрамадстваЗа тры кварталы 2025 года Грузія выслала пяць беларускіх грамадзянМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ГрамадстваЗа двое сутак у Магілёве і Жлобіне выпала больш за месячную норму ападкаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 9 студзеня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства

