З пачатку года плот на мяжы Латвіі з Беларуссю пашкоджаны больш за 200 разоў
19 жніўня, Позірк. З пачатку 2025 года плот на мяжы Латвіі з Беларуссю быў пашкоджаны больш за 200 разоў, паведамляе партал Латвійскіх грамадскіх СМІ.
Адзначаецца, што з мэтай прабрацца з Беларусі ў Латвію мігранты аегулярна праразаюць дзіркі ў агароджы.
“Для разразання патрабуецца 5-10 хвілін, — цытуе выданне выконваючага абавязкі начальніка Сіленскага аддзела пагранаховы Артура Пупінса. — Выкарыстоўваюць абцугі. Былі выпадкі, калі спрабуюць пералезці зверху, робячы лесвіцы з дрэў. Адзін раз выкарыстоўвалі будаўнічую лесвіцу. Спачатку рабілі пад асобных. дрэвы з таго боку і перабіраюцца па іх”.
У гэтым годзе было некалькі выпадкаў, калі мігранты праяўлялі агрэсію, сказаў ён: спрабавалі напасці на памежнікаў і службовых сабак. Падкрэсліваецца, што “з імі цяжка дамовіцца, бо большасць не размаўляе па-англійску”.
Пасля перасячэння беларуска-латвійскай мяжы мігранты выкарыстоўваюць лясныя дарогі як арыенціры і выходзяць на кропку, дзе чакае перавозчык у Германію, паведаміў начальнік Даўгаўпілскага ўпраўлення пагранаховы Райманд Кубліцкі.
Аб правадырах з беларускага боку ён сказаў: “Большасць з тых, каго нам удалося ідэнтыфікаваць, ведаюць рускую мову, і з высокай доляй верагоднасці іх навучалі спецслужбы суседзяў. У іх ёсць абсталяванне для навігацыі”.
У тых выпадках, калі памежнікі групу выяўляюць, праваднік яе кідае і “імкнецца вярнуцца на тэрыторыю Беларусі”, удакладніў спікер.
Паводле афіцыйных звестак Пагранслужбы Латвіі, сёлета на мяжы з Беларуссю пры спробе трапіць у ЕС праз гэтую балтыйскую краіну было спынена больш за 8 тыс. чалавек. Гэта ў два разы болей, чым за ўвесь мінулы год.
Паводле звестак Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Беларусі, за травень на беларуска-латвійскай граніцы беларускія пагранічнікі знайшлі шэсць цел мігрантаў. З 2021 года на мяжы з Еўрасаюзам, як сцвярджаецца, загінулі 74 чалавекі.
Міграцыйны крызіс на граніцы Беларусі і краін ЕС прадаўжаецца з вясны 2021 года. Улады суседніх еўрапейскіх дзяржаў лічаць яго “гібрыднай атакай”, арганізаванай рэжымамі ў Мінску і Маскве.
Аляксандр Лукашэнка неаднаразова заяўляў, што беларускія памежнікі не будуць спыняць нелегальных мігрантаў, якія ідуць у Еўрасаюз праз Беларусь, таму што іх туды нібыта паклікалі.

- Грамадства, ПалітыкаЧлен КР Халопіца: Мы сталі бліжэй да таго, каб на палітычным узроўні вырашаліся праблемы легалізацыі беларусаў за мяжойМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаПераслед рэжымам Лукашэнкі беларусаў за мяжой з'яўляецца праблемай і дэмакратычных краін — член КР ХалопіцаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаВіцэ-прэзідэнт Кангрэса мясцовых і рэгіянальных уладаў заклікала дапамагаць беларусам, якія засталіся без дакументаў за мяжойМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаУ дзень заявы Туска пра гатоўнасць адкрыць яшчэ два памежныя пераходы зафіксаваная рэкордная за тыдзень актыўнасць нелегалаў на польскай мяжы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаЛукашэнка захапіў уладу толькі дзякуючы жорсткасці, рэпрэсіям і падтрымцы Пуціна — Ціханоўская (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Палітыка, ЭканомікаПасля паслаблення амерыканскіх санкцый "Белавія" будзе прасцей працаваць з доларам — гендырэктар перавозчыкаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка

