За суткі ад агню сканалі тры пенсіянеры, з пачатку года колькасць ахвяр пажараў перавысіла 350

20 жніўня, Позірк. Тры чалавекі сканалі ў Беларусі ад агню за мінулыя дзяжурныя суткі, вынікае з аператыўнай зводкі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях (з 6:00 19 жніўня да 6:00 20-га).
Усе ахвяры — пенсіянеры.
Жанчына 1951 года нараджэння загінула ад агню ў жылым доме ў вёсцы Седзіч Быхаўскага раёна (Магілёўская вобласць).
Мужчына 1947 г.н. стаў ахвярай пажару ў Горках (Магілёўская вобласць). Там таксама загарэўся жылы дом.
Ад апёкаў, атрыманых 5 жніўня на пажары ў жылым доме ў вёсцы Новая Цемра Драгічынскага раёна (Брэсцкая вобласць), ва ўстанове аховы здароўя памёр грамадзянін 1960 г.н.
Паводле афіцыйных даных МНС, з пачатку года здарылася 4.304 пажары (годам раней — 3.756; +14,6%), загінула 352 чалавекі (318; +10,7%).
Пры гэтым, як раней адзначаў “Позірк”, МНС маніпулюе данымі аб смяротнасці на пажарах.


- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваБелгідрамет мае намер скласці доўгатэрміновы прагноз да 2050 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваПадзеі лета 2024 года паказалі на недастатковую шчыльнасць маніторынгу небяспечных лакальных метэаз'яў — БелгідраметМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка

