Мінск 23:47

За тры тыдні жніўня зафіксавана ў 2,4 раза больш спробаў незаконнай міграцыі з Беларусі ў ЕС у параўнанні з тым жа леташнім перыядам

Ілюстрацыя: Памежная ахова Польшчы

23 жніўня, Позірк. 4.350 спробаў незаконнага пераходу з беларускай тэрыторыі зафіксавалі за тры тыдні жніўня 2025 года суседнія краіны Еўрасаюза, сведчыць праведзены “Позіркам“ параўнальны аналіз звестак іх памежных службаў.

У параўнанні з аналагічным леташнім перыядам гэта больш у 2,4 раза (было 1.849), з трыма тыднямі ліпеня гэтага года — на 7,9% (4.030).

У краіны Балтыі з пачатку 2025 года спрабавала прабрацца больш мігрантаў, чым за ўвесь 2024 год.

Міграцыйны крызіс на мяжы Беларусі і краін ЕС працягваецца з вясны 2021 года. Улады суседніх еўрапейскіх дзяржаў лічаць яго “гібрыднай атакай”, арганізаванай рэжымамі ў Мінску і Маскве.

Аляксандр Лукашэнка неаднаразова заяўляў, што беларускія памежнікі не будуць спыняць нелегальных мігрантаў, якія ідуць у Еўрасаюз праз Беларусь, таму што іх туды “паклікалі“.

Іншыя падрабязнасці даступныя падпісчыкам “Позірк+”

Падзяліцца: