Украіна ўвяла санкцыі супраць мінскай кампаніі “ДМТ Трэйдынг” і васьмі беларусаў — у тым ліку сваякоў Карпянкова і Балабы

24 жніўня, Позірк. Украіна далучылася да санкцый Канады, уведзеных у гэтым годзе ў дачыненні да 139 фізічных і юрыдычных асоб, якія падтрымліваюць расійскую агрэсію. Адпаведны ўказ 23 жніўня падпісаў украінскі прэзідэнт Уладзімір Зяленскі.
“Гаворка ідзе пра 74 фізічных і 65 юрыдычных асоб, якія маюць дачыненне да прамысловай і энэргетычнай галіны РФ, расійскага ВПК, прапаганду расійскіх наратываў за мяжой, інфармацыйных аперацый супраць Украіны, а таксама пра прадстаўнікоў органаў дзяржаўнай улады Расіі і сілавых структур Беларусі”, — адзначаецца на сайце Зяленскага.
Падкрэсліваецца, што гэтыя санкцыі “таксама ўжо часткова сінхранізаваныя ў еўрапейскіх партнёраў”.
“Украіна працягне працаваць над сінхранізацыяй санкцый іншых саюзнікаў, а таксама разам з партнёрамі рыхтуе пастанову аб сінхранізацыі ўкраінскіх санкцый у юрысдыкцыях партнёраў”, — гаворыцца ў рэлізе.
У дадатках да дакумента ўказана, што санкцыі ўведзеныя ў дачыненні да грамадзян Беларусі Вольгі Маршаловіч, Арцёма Балабы, Максіма Балабы, Ірыны Карпянковай, Ігара Карпянкова, Уладзіслава Паўленкі, Уладзіміра Чудакова, Анатоля Савянка, а таксама кампаніі “ДМТ Трэйдынг” (Мінск).
27 студзеня 2025 года стала вядома аб увядзенні Канадай санкцый у дачыненні да 10 фізічных і 12 юрыдычных асоб Беларусі.
Юрыдычнымі асобамі, у дачыненні да якіх уведзеныя канадскія санкцыі, сталі Атрад міліцыі асаблівага прызначэння (АМАП), Галоўнае ўпраўленне па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй (ГУБАЗіК) МУС, Камітэт дзяржаўнай бяспекі (КДБ), ААТ “СтанкаГомель”, ААТ “Беларускі металургічны завод” (БМЗ, Жлобін, Гомельская вобласць), ААТ “Завод “Легмаш” (Орша, Віцебская вобласць), канструктарскае бюро “Беспілотныя верталёты”, ТАА “Лабараторыя аддытыўных тэхналогій”, ТАА “Рухсерваматор”, Мінскі падшыпнікавы завод, Мінскі завод шасцерняў (усе — Мінск) і Віцебскае ААТ “Вістан”.
У санкцыйныя спісы Канады ўключаныя фізічныя асобы: Галіна Лукашэнка (афіцыйная жонка Аляксандра Лукашэнкі); жонка і дзеці на той момант камандзіра АМАП ГУУС Мінгарвыканкама Дзмітрыя Балабы Вольга Маршаловіч, Арцём Балаба і Максім Балаба; жонка і сын намесніка міністра МУС — камандуючага ўнутранымі войскамі Мікалая Карпянкова Ірына і Ігар Карпянковы; дырэктар “Легмаша” Уладзіслаў Паўленка, дырэктар КБ “Беспілотныя верталёты” Уладзімір Чудакоў, дырэктар ААТ “СтанкаГомель” Анатоль Савянок і начальнік ГУБАЗіК МУС Андрэй Ананенка.
Адзначалася, што Канада ўводзіць санкцыі “ў сувязі з грубымі і сістэматычнымі парушэннямі правоў чалавека рэжымам Лукашэнкі ў Беларусі, а таксама яго падтрымкай парушэння Расіяй суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны”.
Няпоўнае супадзенне згаданых санкцыйных спісаў Украіны і Канады можа тлумачыцца тым, што ў дачыненні да шэрагу фізічных і юрыдычных асоб Кіеў увёў абмежаванні раней.
27 студзеня санкцыі супраць Беларусі пашырыла Вялікабрытанія. Як адзначаў МЗС гэтай дзяржавы, гэта было зроблена “ў каардынацыі” з Канадай. У абодвух спісах значацца “Легмаш”, КБ “Беспілотныя верталёты” і начальнік ГУБАЗіК Ананенка.
5 лютага Дзмітрый Балаба быў адпраўлены ў адстаўку з пасады кіраўніка мінскага АМАПа ў сувязі з яго прызначэннем на пасаду старшыні цэнтральнага савета БФСТ “Дынама”.
Як сцвярджаецца на сайце “ДМТ Трэйдзінг”, кампанія працуе з 1996 года і з’яўляецца “вядучым пастаўшчыком электронных кампанентаў і вымяральнай тэхнікі, а таксама буйным інжынерна-тэхнічным цэнтрам, здольным вырашаць шырокі спектр задач у галіне высокіх тэхналогій”.
Асноўнымі напрамкамі дзейнасці з’яўляюцца “распрацоўка і выраб найскладаных праграмна-апаратных вымяральных, выпрабавальных, аналітычных і прамысловых комплексаў сямейства “ДМТ”, праектаванне і камплектаванне цэнтраў уваходнага кантролю электронных кампанентаў, метралагічных лабараторый і выпрабавальных цэнтраў”.
Кампанія камплектуе прамысловыя прадпрыемствы “пад ключ”, пастаўляючы “ад рэзістара да дызельных электрастанцый і элементаў АСУТП”, а таксама з’яўляецца”найбуйнейшым пастаўшчыком святлодыёдаў і спадарожных ім кампанентаў для вытворчасці святлодыёдных свяцілень”.
З 2023 года ў дачыненні да “ДМТ Трэйдынг” дзейнічаюць санкцыі ЗША.
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаАдмоўнае сальда знешняга гандлю спажывецкімі таварамі за год павялічылася амаль у 16 разоў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, ПалітыкаГалоўны дарадца Ціханоўскай: МЗС Украіны паслаў меседж, што Лукашэнка — перашкода на шляху да міру (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗа тры тыдні жніўня зафіксавана ў 2,4 раза больш спробаў незаконнай міграцыі з Беларусі ў ЕС у параўнанні з тым жа перыядам мінулага года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Навіны Германіі, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка