Галоўны дарадца Ціханоўскай: МЗС Украіны паслаў меседж, што Лукашэнка — перашкода на шляху да міру

23 жніўня, Позірк. Заява МЗС Украіны напярэдадні ваенных манёўраў у Беларусі — “пісьменная, вывераная, своечасовая, гэта не толькі ацэнка сітуацыі, але і меседж беларусам”. Такую думку ў каментары “Позірку” выказаў галоўны дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка.
“У ёй найперш важная фінальная частка — пра тое, што беларусы і ўкраінцы змагаюцца за агульную будучыню ў еўрапейскай сям’і і маюць супольную гісторыю”, — адзначыў дарадца дэмлідара.
Яшчэ адным важным пасылам заявы Вячорка назваў тое, што Украіна не збіраецца мірыцца са злачынствамі Лукашэнкі і лічыць яго перашкодай на шляху да міру, хаця сам ён імкнецца пазіцыянаваць сябе як міратворцу.
“МЗС недвухсэнсоўна падкрэсліў, што ўкраінцы ніяк не пагражаюць беларусам. Гэта відавочна для тых, хто ўмее чытаць, але адначасова разбурае міф лукашэнкаўскай прапаганды, якая сцвярджае, што Украіна і Захад пагражаюць Беларусі”, — адзначыў суразмоўца.
“Ну і, канешне, вельмі правільная ацэнка саміх вучэнняў, якія правакацыйныя па сваёй прыродзе”, — дадаў ён, маючы на ўвазе папярэджанне на адрас Мінска “захоўваць розум, не набліжацца да межаў і не правакаваць Сілы абароны Украіны“.
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- ЭканомікаНамінальны сярэдні заробак у ліпені вырас на 2,2% — Белстат (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваНа патрабаванне ўладаў Польшчы за мінулы тыдзень краіну пакінула 16 грамадзян БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- ГрамадстваУ Літве затрыманыя трое падазраваных у незаконнай перавозцы 6 тыс. пачак беларускіх цыгарэтМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка



