Ціханоўская: Незалежнасць — гэта быць часткай свабоднай Еўропы, а не правінцыяй чужой імперыі

25 жніўня, Позірк. “Беларусы марылі аб незалежнасці сваёй краіны стагоддзямі. Нашы продкі паўставалі супраць прыгнёту, баранілі сваю зямлю ад захопнікаў, захоўвалі мову і культуру. Кожнае пакаленне плаціла свой кошт, каб Беларусь жыла”, — заявіла дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская з нагоды гадавіны надання статусу канстытуцыйнага закона Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце БССР (прынятая 27 ліпеня 1990 года).
“25 жніўня 1991 года гэтая мара здзейснілася, — цытуе палітыка яе прэс-служба. — Дэкларацыя аб дзяржаўным суверэнітэце атрымала сілу канстытуцыйнага закона, і ўпершыню з часоў БНР Беларусь зноў стала незалежнай дзяржавай”.
Незалежнасць, паводле слоў Ціханоўскай, аб’ядноўвае беларусаў. “Гэта не толькі пра межы і суверэнітэт. Гэта — пра мір і бяспеку, пра права самім выбіраць сваю будучыню. Гэта ўпэўненасць у заўтрашнім дні для нашых дзяцей. Гэта наш сцяг, наш герб, наша мова. Незалежнасць — гэта быць часткай свабоднай Еўропы, а не правінцыяй чужой імперыі”, — падкрэсліла яна.
Сёння незалежнасць Беларусі “зноў пад пагрозай”, адзначыла дэмлідар, бо рэжым Аляксандра Лукашэнкі ўцягнуў краіну “ў злачынную вайну і здае суверэнітэт Расіі”.
“І сёння я хачу звярнуцца да ўсіх беларусаў, і асабліва да тых, хто застаецца ў сістэме: не дайце рэжыму знішчыць самае каштоўнае, што ў нас ёсць — нашу незалежнасць”, — заклікала Ціханоўская.
Беларусы, паводле яе слоў, “ужо не раз паказалі свету: нават у самых цяжкіх абставінах мы не апускаем рук і не здаёмся”.
“Мы ядналіся, абаранялі сваё — і будзем рабіць гэта зноў. Бо без незалежнасці няма свабоды і няма будучыні. Беларусь будзе жыць, пакуль жыве гэтая воля ў сэрцах беларусаў”, — сказала палітык.

- Эканоміка
- Эканоміка
- ПалітыкаЛукашэнка даручыў спікеру ПП НС Сергеенку наведаць В'етнам — у парушэнне канстытуцыйнага прынцыпу падзелу ўладаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- АнонсыАнонсы падзей на 25 жніўня — 10 кастрычніка 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаАдмоўнае сальда знешняга гандлю спажывецкімі таварамі за год павялічылася амаль у 16 разоў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка