За суткі на пажарах загінула шэсць чалавек
25 жніўня, Позірк. За мінулыя дзяжурныя суткі (з 6:00 24 жніўня да 6:00 25 жніўня) ад агню загінула шэсць чалавек, гаворыцца ў аператыўнай зводцы Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.
Тры чалавекі загінулі ў Віцебскай вобласці, два — у Гомельскай, адзін — у Мінскай.
Падрабязнасці ведамства пакуль не паведамляе.
З пачатку года ў Беларусі адбылося 4.397 пажараў (годам раней — 3.841; +14,5%), на якіх паводле афіцыйных даных загінула 362 чалавекі (321; +12,8%).
“Позірк” неаднаразова звяртаў увагу на тое, што МНС перыядычна карэктуе статыстыку смяротнасці на пажарах у бок змяншэння. Апошні падобны прыклад быў зафіксаваны 23 жніўня, калі ведамства паведаміла аб чатырох загінулых за суткі і 355 — з пачатку года, хоць напярэдадні агульная лічба загінулых была 353.

- Эканоміка
- Эканоміка
- ПалітыкаЛукашэнка даручыў спікеру ПП НС Сергеенку наведаць В'етнам — у парушэнне канстытуцыйнага прынцыпу падзелу ўладаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- АнонсыАнонсы падзей на 25 жніўня — 10 кастрычніка 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаАдмоўнае сальда знешняга гандлю спажывецкімі таварамі за год павялічылася амаль у 16 разоў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка