Верагоднасць гібрыдных атак падчас вучэнняў “Захад-2025” вельмі нізкая — разведка Літвы
25 жніўня, Позірк. Верагоднасць гібрыдных нападаў супраць Літвы падчас вучэнняў “Захад-2025” ацэньваецца як вельмі нізкая, паведаміў у інтэрв’ю LRT начальнік Другога дэпартамента аператыўных службаў Міністэрства абароны Літвы Міндоўг Мажонас.
Паводле яго, агульная колькасць задзейнічаных у вучэннях сіл складзе да 30 тыс. вайскоўцаў. Вучэнні “ахопяць шырокі спектр задач — ад супрацьпаветранай абароны да абарончых баёў, адбіцця парушальнікаў і падтрымкі тактычнай авіяцыі”, заявіў прадстаўнік літоўскага ведамства.
Аднак поўнасцю выключаць асобныя правакацыі нельга, лічыць Мажонас: “Магчымыя такія інцыдэнты, як парушэнні паветранай прасторы, а таксама невялікая верагоднасць кібератак. Падобныя эпізоды характэрны практычна для любых маштабных вучэнняў”.
Рызыка выкарыстання вучэнняў “Захад-2025” для прыкрыцця для больш маштабных дзеянняў Расіі супраць краін рэгіёну або ўключэння Беларусі ў новую фазу вайны ва Украіне застаецца мінімальнай, запэўніў ён.
Як паведамлялася, у сувязі з набліжэннем вучэнняў Літва закрыла паветраную прастору ўздоўж часткі мяжы з Беларуссю да 1 кастрычніка.
Напярэдадні паведамлялася, што Вільнюс плануе ўзмацніць ахову мяжы ў сувязі з набліжэннем пачатку вучэнняў.
Міністэрства абароны Беларусі не называе колькасць вайскоўцаў, якія прымуць удзел у сумесных з РФ вучэннях 12–16 верасня. Паведамлялася, што падчас вучэнняў будуць адпрацаваны прымяненне ядзернай зброі і комплексу “Арэшнік”, а таксама супрацьпаветраная абарона, абарончыя баявыя дзеянні, падтрымка тактычнай авіяцыі і інш.
Мінск падтрымлівае Маскву ў развязанай ёю ў лютым 2022 года поўнамаштабнай вайне супраць Украіны.
- Грамадства, ПалітыкаВосьмы раз з пачатку чэрвеня суседнія краіны ЕС зафіксавалі за суткі больш за 100 спробаў парушэння мяжы з боку БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- ГрамадстваЗа апошнія чатыры дні патанула 7 чалавек, у тым ліку 3 дзяцей — прадстаўнік МНСМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- ГрамадстваЗа пяць месяцаў 2026 года больш за 550 чалавек прыцягнута да адказнасці за парушэнне правілаў пажарнай бяспекі ў лясах і на тарфянікахМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь на апошнім месцы на тэрыторыі былога СССР па росце спажывецкіх цэн у траўні, на перадапошнім — з пачатку 2026 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 23 чэрвеня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства



