Беларускі добраахвотнік “Месяц”, які загінуў на вайне супраць РФ, пахаваны ва Украіне

26 жніўня, Позірк. Пра пахаванне ва Украіне загінулага беларускага добраахвотніка з пазыўным “Месяц” паведаміў 26 жніўня полк Каліноўскага.
Адзначаецца, што загінулы некалькі месяцаў таму перавёўся ў 13-ю брыгаду аператыўнага прызначэння Нацыянальнай гвардыі Украіны “Хартыя”, але “па-ранейшаму лічыў сябе часткай вялікай сям’і палка імя Кастуся Каліноўскага”.
Ён загінуў 19 жніўня падчас выканання баявога задання.
У мужчыны засталіся жонка і нованароджанае дзіця. Для іх абвешчаны дабрачынны збор.
Пра гібель добраахвотніка паведаміла напярэдадні аб’яднанне ўкраінскіх анархістаў “Колективи Солідарності”. Падкрэслівалася, што ў Беларусі ён удзельнічаў у акцыях пратэсту, “быў неаднаразова рэпрэсаваны за сваю пазіцыю”. З 2023 года ваяваў у складзе УСУ — спачатку ў якасці баявога медыка, пазней — у роце агнявой падтрымкі і сапёрным падраздзяленні. У 2024 годзе быў пераведзены ў мінамётнае падраздзяленне.
Паводле звестак СМІ, з пачатку поўнамаштабнай вайны ў баях супраць Расіі загінула не менш за 65 беларускіх добраахвотнікаў.

- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЛітва восьмы дзень не фіксуе спробаў незаконнага пераходу на сваю тэрыторыю з БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- АнонсыАнонсы падзей на 7 снежня 2025 года — 1 лютага 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЦіханоўская ў Інсбруку заклікала Еўропу інвеставаць ў беларускія незалежныя СМІ, праваабарончыя і культурніцкія ініцыятывы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+


