Мінск 14:38

У Гродне і Нарачы мінулым днём зафіксаваныя тэмпературныя рэкорды

Апублікавана на адкрытай версіі “Позірку” 10 сакавіка 2026 года ў 14:14

10 сакавіка, Позірк. Два тэмпературныя рэкорды зафіксаваныя на беларускіх метэастанцыях днём 9 сакавіка, сведчыць праведзены Позіркам аналіз аператыўных і архіўных звестак Белгідрамета.

У Гродне паветра прагрэлася да 15 градусаў вышэй за нуль, у Нарачы — да 13. Ранейшыя лакальныя гістарычныя максімумы — адпаведна 14,8 і 12,6 градуса — пратрымаліся год.

Найцяплей мінулым днём было ў Кобрыне (+16,4), Драгічыне (+16,2) і Брэсце (+16). Абсалютны рэкорд складае 19,9 градуса (9 сакавіка 2025 года ў Лельчыцах).

10 і 11 сакавіка чакаецца да 18 градусаў вышэй за нуль, 12-га — да 19.

Рэкорд для 10 сакавіка — 20,4 градуса (год таму ў Драгічыне), для 11 сакавіка — 17,6 (таксама ў 2025-м у Жлобіне), для 12 сакавіка — 17,8 (у 2002 годзе ў Лельчыцах).

У першы дзень вясны 2026 года абнавілася 23 тэмпературныя рэкорды.

Падзяліцца: