У мінскім аэрапорце па вяртанні з Грузіі затрыманы фатограф Аляксандр Шышко
Апублікавана на адкрытай версіі “Позірку” 13 красавіка ў 19:56.

13 красавіка, Позірк. У красавіку 2026 года ў Нацыянальным аэрапорце Мінск быў затрыманы фатограф Аляксандр Шышко. Інфармацыя пра гэта апублікаваная на сайце праекта Dissidentby, “Позірку” яе пацвердзіў праваабаронца Раман Кісляк.
“Аляксандр жыў у Тбілісі мінімум з 2022 года. Чаму ён вярнуўся ў Беларусь, сказаць складана, магчыма, сумаваў па радзіме, родных. Думаю, пралічыўся наконт рызыкі затрымання, думаў, што праскочыць”, — сказаў Кісляк.
Праваабаронца адзначыў, што пасля Дня Волі 2024 года прапагандысты пачалі згадваць Шышко у сваіх матэрыялах. “Наколькі я ведаю, крымінальная справа ўзбуджаная па факце правядзення Дзён Волі за мяжой, і ў межах гэтай справы ў Беларусі ў яго кватэры праводзіўся вобшук”, — дадаў Кісляк.
Як паведамляе Dissidentby, кватэра фатографа арыштаваная, таксама Шышко згадваўся у сюжэце прапагандыста тэлеканала АНТ Ігара Тура.
Улады ў Мінску рэгулярна пагражаюць крымінальным пераследам удзельнікам публічных акцый за мяжой.
3 красавіка паведамлялася пра затрыманне на польска-беларускай мяжы фатографа Андрэя Лянкевіча.
У кастрычніку 2025 года паведамлялася, што больш за сто чалавек было затрымана па вяртанні ў Беларусь, але лічба можа быць значна большай. Пра допыты і затрыманні ў беларускіх пунктах пропуску праваабарончы цэнтр “Вясна” рэгулярна атрымлівае паведамленні ўжо некалькі гадоў.
Супрацоўнікі спецслужбаў ці памежнікі дапытваюць як беларусаў, так і грамадзян іншых краін, правяраюць іх мабільныя тэлефоны, распытваюць у тым ліку пра сваякоў і мэты паездкі за мяжу. У некаторых выпадках “размовы” сканчаюцца затрыманнем.

- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваНа патрабаванне ўладаў Польшчы за мінулы тыдзень краіну пакінула 28 грамадзян Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- ЭканомікаБудаўніча-мантажныя работы ад пачатку года падаражэлі на 9,1%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаПатрабаванні Нацбанка да органаў дзяржкіравання за жнівень павялічыліся на 2,6% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаАд пачатку года Латвія прадухіліла больш за 11 тыс. спробаў мігрантаў незаконна перасекчы мяжу з боку БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- ПалітыкаГрузія афіцыйна пацвердзіла беларускаму праваабаронцу Кісляку, што ў дачыненні да яго не праводзіцца працэдура дэпартацыі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаЛукашэнка запалохвае еўрапейцаў, але ўступленне ў вайну дае яму суцэльныя мінусы — ПортнікаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+


