Прызнанне праваабарончых арганізацый “экстрэмісцкімі фарміраваннямі” з’яўляецца злачынствам супраць чалавечнасці — сумесная заява

14 красавіка, Позірк. Прызнанне структур абароны правоў чалавека “экстрэмісцкімі фарміраваннямі” ў Беларусі выступае “адным з актаў пераследу як злачынства супраць чалавечнасці”, адзначаецца ў сумеснай заяве кааліцыі беларускіх і міжнародных праваабарончых арганізацый.
Яна апублікавана 14 красавіка на сайце ПЦ “Вясна”.
Праваабаронцы нагадалі, што з канца лютага Камітэт дзяржбяспекі надаў узгаданы статус тром вядомым арганізацыям: Беларускаму ПЭНу, Human Constanta і Беларускаму Хельсінкскаму камітэту.
Падкрэсліваецца, што дзейнасць праваабаронцаў, любыя формы ўзаемадзеяння з арганізацыямі і іх рэсурсамі “крыміналізаваны і цягнуць за сабой <…> адказнасць як мінімум паводле арт. 3611 (стварэнне экстрэмісцкага фарміравання або ўдзел у ім) і 3614 (садзеянне экстрэмісцкай дзейнасці).
Рашэнні ўладаў з’яўляецца “палітычна матываваным пераследам”, гаворыцца ў заяве. Часткай гэтай палітыкі з’яўляецца “задушэнне грамадзянскага актывізму, стыгматызацыя арганізацый грамадзянскай супольнасці ў цэлым і беларускага праваабарончага руху ў прыватнасці”.
Прызнанне арганізацый “экстрэмісцкімі фарміраваннямі” ўяўляе сабой “недапушчальнае ўмяшанне ў ажыццяўленне свабоды выказвання меркаванняў, свабоды асацыяцый, якія з’яўляюцца правамі, гарантаванымі Міжнародным пактам аб грамадзянскіх і палітычных правах, удзельніцай якога з’яўляецца Беларусь, а таксама парушае правы, замацаваныя ў Дэкларацыі аб праваабаронцах — ключавым рамачным дакуменце ААН, Канстытуцыі Беларусі”, падкрэсліліваецца ў заяве.
Такая форма пераследу ў дачыненні да арганізацый, якія функцыянуюць у выгнанні, таксама названа часткай транснацыянальных рэпрэсій.
Аўтары заклікалі беларускія ўлады адмяніць узгаданыя рашэнні, гэтак жа, як і прызнанне іншых арганізацый грамадзянскай супольнасці “экстрэмісцкімі фарміраваннямі” ці “экстрэмісцкімі арганізацыямі”, і прывесці заканадаўства аб супрацьдзеянні экстрэмізму ў адпаведнасць з міжнароднымі стандартамі ў галіне правоў чалавека.
Акрамя таго, яны спадзяюцца на “праяву салідарнасці з беларускім праваабарончым рухам” ад грамадскіх арганізацый з розных краін.
Праваабаронцы заклікалі міжнародныя структуры “даць належную ацэнку парушэнням правоў чалавека ў Беларусі, патрабаваць ад уладаў <…> выканання міжнародных абавязацельстваў у галіне правоў чалавека, спынення практыкі адвольнага прызнання арганізацый “экстрэмісцкімі”, а іх рэсурсаў — “экстрэмісцкімі матэрыяламі”.
Заяву падпісалі: Беларускі Хельсінкскі камітэт, Lawtrend, праваабарончы цэнтр “Вясна”, Беларускі ПЭН, Беларускі дом правоў чалавека ім. Барыса Звозскава, Беларуская асацыяцыя журналістаў, “Прававая ініцыятыва”, Lawyers’ Rights Watch Canada, International Bar Association’s Human Rights Institute (IBAHRI), Human Rights House Foundation, ARTICLE 19, International Federation for Human Rights.

- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 11–13 красавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка


