МАРГ выявіў у крамах школьныя тавары са скончаным тэрмінам прыдатнасці
28 жніўня, Позірк. Аб выяўленні напярэдадні навучальнага года школьных тавараў са скончаным тэрмінам прыдатнасці паведаміла Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю.
Ведамства правяло “кантрольна-аналітычныя мерапрыемствы“ больш чым у 140 гандлёвых аб’ектах, выдадзена больш за 65 рэкамендацый. У Гомелі і Віцебску “спынена рэалізацыя“ 18 найменняў школьна-пісьмовых тавараў на суму каля 200 рублёў. Суб’ектам гаспадарання выдадзеныя прадпісанні аб забароне рэалізацыі тавараў са скончаным тэрмінам прыдатнасці.
“Акрамя парушэнняў заканадаўства аб гандлі і абароне правоў спажыўцоў устаноўлены факты перавышэння асобнымі суб’ектамі гаспадарання гранічных максімальных гандлёвых надбавак на канцылярскія тавары (алоўкі каляровыя, гуаш, альбомы для малявання і інш.)“, — адзначыла ведамства.
Паведамляецца, што ў дачыненні да вінаватых распачатыя адміністрацыйныя працэсы.
Ведамства традыцыйна маніторыць сітуацыю са школьнымі таварамі перад пачаткам навучальнага года.
У апошнія месяцы МАРГ актыўна паведамляе аб праверачных мерапрыемствах у рознічных сетках і выяўленых парушэннях.
За студзень — ліпень 2025 года міністэрства выявіла парушэнні заканадаўства аб цэнах у 149 суб’ектаў гаспадарання. Выдадзена 46 прадпісанняў аб ліквідацыі парушэнняў, ужытыя меры “адміністрацыйнай адказнасці і прафілактычнага характару” ў дачыненні да 242 вінаватых асоб.
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 27 жніўня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ГрамадстваКупалаўскі тэатр збіраецца праводзіць майстар-класы для гледачоўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаУ Рэспубліканскім цэнтральным дэпазітарыі каштоўных папер захоўваецца акцый і аблігацый на 84 млрд рублёўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 26 жніўня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаПратэрмінаваная запазычанасць арганізацый за апошнія пяць гадоў вырасла амаль у паўтара разаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+